Грамадзянскі бюджэт у польскім горадзе – гэта сродкі, пра выкарыстанне якіх вырашаюць самі жыхары. Найперш – ідэя, пазней яе ўступнае адабрэнне камісіяй і ўрэшце галасаванне ўсіх жыхароў гораду, у тым ліку і непаўналетніх, дзяцей.
На наступны год у Бельску Падляскім да падзелу ў рамках грамадзянскага бюджэту будзе 400 тысяч злотых. Гэта будзе ўжо Сёмы грамадзянскі бюджэт у горадзе, а як гаворыць мэр Яраслаў Бароўскі, у рамках грамадзянскіх бюджэтаў у папярэдніх гадах удалося зрабіць нямала.
слухайце аўдыё-файл
Яраслаў Іванюк