Кітайская вірусолаг абвінаваціла кітайскія ўлады на старонках іспанскага «Эль Мунда». Яна абвясціла, што яе каманда прадставіць справаздачу, якая пацвярджае, што каранавірус быў створаны штучна, а не паявіўся на рынку ва Ухані.
Лі-Мэн Ян (Li-Meng Yan) пакінула Ганконг некалькі месяцаў таму, дзе працавала ў адной з навукова-даследчых лабараторый.
У інтэрв'ю мадрыдскай штодзённай газеце «Эль Мунда», кітайская вірусолаг распавяла, што доктар Леў Пун, які супрацоўнічае з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ), паведаміў ёй пра SARS-CoV-2 яшчэ ў снежні 2019 года. Даследчыца растлумачыла, што да красавіка, пакуль не збегла з Ганконга, яна была часткай кітайскай даследчай групы, якая збірала інфармацыю пра каранавірус.
Даследчыца сказала, што інфармацыя, якая аспрэчвае афіцыйныя паведамленні Кітая і СААЗ пра пачатак пандэміі ва Ухані, паходзяць з яе «сеткі кантактаў з даследчыкамі ў Кітаі».
Па словах Лі-Мэн Ян, кітайскія ўлады расшыфравалі геном новага каранавіруса вельмі рана, калі ў краіне было выяўлена ўсяго 40 інфекцый. Яна нагадала, што, нягледзячы на гэта, Пекін не хацеў раскрываць гэтую інфармацыю медыцынскім службам або пацвярджаць тэзіс аб тым, што новы вірус перадаецца паміж людзьмі.
Яна сказала, што міф пра рынак ва Ухані, які нібыта стаў першакрыніцай заражэння, зʼяўляецца вынікам мэтанакіраванай палітыкі кітайскіх санітарных службаў.
«Рынак Ухань не зʼяўляецца крыніцай каранавіруса, гэтак жа, як ні адна дзікая жывёла не зʼяўляецца пасярэднікам у шляху заражэння чалавека. Каранавірус не паходзіць з прыроды, сцвярджае кітайская вірусолаг. Яна падкрэсліла, што не верыць, што »хвароба ўзнікла выпадкова«.
Лі-Мэн Ян таксама абвінаваціла СААЗ у тым, што арганізацыя занадта павольна дзейнічае ў барацьбе з пандэміяй, адзначыўшы, што яшчэ ў снежні 2019 года ў яе прадстаўнікоў была інфармацыя пра распаўсюджванне віруса ў Кітаі.
Кітайская вучоная зараз рыхтуе справаздачу, заснаваную на грунтоўных медыцынскіх даследаваннях групы вірусолагаў (...), у тым ліку кітайскіх навукоўцаў, якія жывуць у ЗША.
PAP/яс