У многіх універсітэтах Польшчы пачаўся навучальны год, і з ім вяртаецца студэнцкая рэчаіснасць, а менавіта гулянкі маладзёнаў, дзе часцяком празмерна ўжываецца алкаголь. Празмернае піццё шкодзіць памяці і кекса ўплывае на нашую агульную канцэнтрацыю. Спажыванне моцных напояў б’е ба гэтых здольнасцях нашых мазгоў. Паводле апошніх даследаванняў, празмернае спажыванне алкаголю прыспяшае пагаршэнне памяці нават на 6 гадоў.
У выпадку, калі аднаразовае ўжыванне алкаголю вельмі вялікае, яго прамое ўздзеянне на мозг можа быць настолькі моцным, што адбудзецца таксічнае пашкоджання элементаў мозгу. Як тлумачаць неўролагі, некаторыя з іх могуць быць ужо незваротнымі. На маштабы паражэнняў галаўнога мозгу ўплывае рэгулярнасць ужывання алкаголю, працягвае неўролаг Пётр Сьліфірчык:
- Выпадковае спажыванне разавых вялікіх доз не пакідае такіх слядоў, як рэгулярнае спажыванне але меншага аб’ёму алкаголю. Рэгулярнае піццё прыводзіць да незваротных зменаў у функцыянаванні мазгоў.
Можа здарыцца так, што пасля папойкі ў нас часткова знікае памяць, як тлумачыць неўролаг, тады мы маем справу з так званым паталагічным ап'яненнем. Такая сітуацыя можа адбыцца нават пры невялікіх дозах алкаголю, і гэта звязана са спецыфічным метабалізмам алкаголю ў некаторых людзей. Эфект можа ўзмацніць сувязь з іншымі агентамі або рэчывамі таксічнымі для клетак мозгу. Такі набор прыводзіць да таго, што клеткі перастаюць функцыянаваць належным чынам, і адбываецца парушэнне нервовых сувязяў. Гэта робіць памяць парушанай або пашкоджанай да такой ступені, што мы не можам успомніць, што рабілі ўвечары.
Паводле статыстыкі, людзі, якія ў мінулым ужывалі вялікі абʼём алкаголю, могуць мець пагоршаныя функцыі памяці, успрыняцця і адпрацоўкі інфармацыі.
PR/эж