На трэці дзень праваслаўнага Раства, у апошнюю нядзелю, у Беластоку адбыўся сапраўдны марафон беларускіх мерапрыемстваў. Фактычна не выходзюшы з кавярні Лялечнага Тэатру можна было стаць гледачом калядавання дзіцячай школы беларускіх традыцый, у якім удзельнічалі дзеткі беларускіх прымусовых уцекачоў, у перфарматыўным чытанні п’есы Кэран Клімоўскі „Калыханка для дарослага мужчыны” ды ў святочным калядным канцэрце гутру Navi Band.
- Мы любім прыязджаць сюды. Па-першае тут шмат блізкіх людзей на Беласточчыне. Няма фестывалю «Бардаўская восень», я спадзяюся, няма пакуль, кажа Арцём Луканенка.
- Асабліва, калі ты тут у Беластоку, зусім побач, здаецца, рукой падаць і ты ўжо ў Беларусі. Мяжа побач і ад гэтага сэрцаадчуванне, «сэрца за кратамі» яно ёсць, асабліва ў святы. У Беларусі людзі, якія не змаглі сустрэць святы з сваёй сям'ёй, іх амаль тысяча чалавек, проста за нішто сядзіць за кратамі. Гэта вельмі балюча і таксама памятаць аб гэтым трэба, – адзначыла Ксенія Жук.
Ксюша і Арцём парадавалі беластоцкую публіку сваімі песнямі, хаця ў цэлым канцэрт атрымаўся вельмі настальгічным.
«Зараз сэрца за кратамі ў большасці беларусаў. Таму і канцэрт атрымаўся настальгічны», – кажуць музыкі.
Паслухайце сюжэт Яраслава Іванюка ў далучаным гукавым файле.