Беларуская Служба

Беларусы супраць удзелу краіны ў канфлікце Расіі ды Украіны

24.03.2022 11:22
Большасць лічыць гэта чужым канфліктам, выступаюць за не ўдзел Беларусі ў ваенных дзеяннях, не падтрымліваюць канцэнтрацыю расійскіх войск у Беларусі, а таксама чакаюць пагаршэння якасці жыцця ў выніку дадзенага канфлікту.
Аўдыё
  • Сацыёлагі: Беларусы супраць вайны ва Украіне

24 сакавіка Беларуская ініцыятыва «Chatham house» прадставіла вынікі апытання на тэму «Што думаюць беларусы пра ваенны канфлікт Украіны ды Расіі». Апытанне праводзілася з 5 па 14 сакавіка сярод гарадскога насельніцтва. Беларусам задалі шэраг пытанняў звязаных з нападам Расіі на Украіну.

У першую чаргу сацыёлагі спыталіся пра стаўленне беларусаў да расійскай вайсковай прысутнасці ў Беларусі. Большасць беларусаў не патрымліваюць гэтую прысутнасць, распавядае кіраўнік Беларускай ініцыятывы «Chatham house» Рыгор Астапеня.

- Вельмі часта людзі маюць праблемы з тым, каб адказаць на гэтае пытанне. Гэта звязана з фактарам страху ды слабым разуменнем таго, што адбываецца ў краіне. На дадзены момант прысутнасць расійскіх войск не ўспрымаецца адназначнаю, але як толькі заходзіць размова пра далейшую канцэнтрацыі, адразу ідзе змяншэнне падтрымкі. Важна яшчэ тое, што толькі 9% выказваюцца за павелічэнне колькасці расійскіх войск. Большасць беларусаў не падтрымліваюць канцэнтрацыю расійскіх войск у Беларусі.  

Таксама было пытанне пра ўдзел Беларусі ў вайне. Толькі кожны 5 беларус лічыць сваю краіну агрэсарам, але большасць супраць расійскіх абстрэлаў ды нападаў з тэрыторыі Беларусі.

- 39% людзей лічаць, што Беларусь не ўдзельнічае ў гэтым канфлікце. У асноўным гэта прыхільнікі дзейснай улады. Нягледзячы на тое, што ляцяць ракеты ды ідуць войскі, частка беларусаў не лічыць гэта ўдзелам у вайне. Толькі 5 частка людзей лічаць Беларусь краінай агрэсарам.  Беларусы ў першую чаргу лічаць, што ўлады прадставілі тэрыторыю ды інфраструктуру расійскім войскам. Большасці грамадства гэта не пасуе. Большасць беларусаў супраць таго, каб Расія абстрэльвала Украіну з Беларусі і супраць таго, што ўлады далі карыстацца Расіі  Беларуссю як плацдармам для вядзення вайны супраць Украіны. Большасць грамадства супраць выкарыстання Беларусі так як цяпер супраць Украіны.  

Іншае пытанне тычылася стаўлення да знаходжання ў Беларусі расійскай ядзернай зброі ды вайсковых баз.

- Гэтае пытанне абмяркоўваецца даволі даўно. Мы бачым, што за апошні год 44-48% кажуць пра тое, што адмоўна ставяцца да з'яўлення расійскай вайсковай базы ў Беларусі. Пазітыўна да гэтага ставяцца прыкладна ў два разы менш людзей – 24%. Ёсць 11% абыякавых. Мы яшчэ запыталіся пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі. Большасць супраць гэтага, нават частка прыхільнікаў сённяшняй улады.

Галоўным пытаннем стала тое, што трэба зрабіць Беларусі пасля агрэсіі Расіі на Украіну. Большасць грамадства перакананыя, што Беларусь не павінна прымаць удзел у ваенных дзеяннях

  - Траціна беларусаў выступаюць за прарасійскі варыянт таго, як павінна дзейнічаць Беларусь. 28% перакананыя, што Беларусь павінна падтрымаць Расію, але не ўступаць у ваенны канфлікт.  3% лічаць, што Беларусь павінна прыняць удзел у вайне на баку Расіі. 2% лічаць, што Беларусь павінна асудзіць дзеянні Украіны, але не ўступаць у ваенны канфлікт. Чвэрць кажа пра тое, што Беларусь павінна абвесціць поўны нейтралітэт, вывесці замежныя войскі ды не выказвацца аніякай падтрымкі. Яшчэ 5 частка беларусаў выступаюць за праукраінскія дзеянні. 15% кажуць, што трэба асудзіць дзеянні Расіі, але не ўступаць у канфлікт. Падтрымаць Украіну без далучэння да вайны – 4%, ваяваць за Украіну – 1%. Яшчэ 5 частка не адказала на пытанне. Адзіна Беларусь у меркаванні, што краіна не павінна браць удзел у ваенных дзеяннях. Беларусы не бачаць сябе часткай гэтага канфлікту і не хацелі б ёй стаць.

Таксама сацыёлагі запыталіся пра чаканні беларусаў. У асноўным грамадства чакае пагаршэння ўзроўню жыцця

- Беларусы чакаюць, што ў краіне вырастуць цэны, будуць санкцыі, жыццё звычайнага чалавека пагоршыцца, будзе слабець рубель, дэвальвацыю валюты. У бліжэйшыя тры месяцы беларусы чакаюць пагаршэння якасці жыцця. Пазітыўных чаканняў не маюць нават прыхільнікі ўлады. Адзінае, чаго беларусы не чакаюць, - гэта таго, што вайна перакінецца на тэрыторыю Беларусі.  

Яшчэ адным важным пытанне стала справа крыніц інфармацыі для беларусаў пра тое, што адбываецца ва Украіне. Няма дамінавання адной крыніцы, але ёсць прывязанасць да сваіх крыніц інфармацыі.

- Мы бачым, што грамадства не мае адзінай крыніцы інфармацыі, а лаяльнасць аўдыторыі падзелена паміж беларускімі недзяржаўнымі СМІ, беларускімі дзяржаўнымі, раасійскімі недзяржаўнымі ды расійскімі дзяржаўных СМІ, яшчэ  ўкраінскімі выданнямі. 18% завілі, што яны ўвогуле не адсочваюць падзеі ва Украіне. Важна разумець, жыхары Беларусы жывуць у розных інфармацыйных прасторах, карыстанне не блізкімі для іх крыніцамі - нехарактэрна. Прыкладна чытач Нашай Нівы не глядзіць зусім расійскія каналы. Людзі жывуць у рознай інфармацыйнай прасторы і па-рознаму ўспрымаюць сітуацыю. Пра што сведчаць адказы на пытанне: хто пераможа ў гэтым канфлікце? Людзі якія глядзяць расійскія ды беларускія дзяржаўныя СМІ перакананыя, што пераможа Расія. Тыя, хто глядзяць беларускія недзяржаўныя СМІ ды ўкраінскія ў большасці лічаць, што хутчэй пераможа Украіна.   

Сацыёлагі кажуць, што для беларусаў вайна ва Украіне не ўспрымаецца як іх вайна, а як дзеянні Расіі ў сваіх інтарэсах. Нават прарасійскія беларусы не лічаць, што трэба было пачынаць вайну. Грамадства ў Беларусі разумее, што гэтая вайна вядзе да краху эканомікі ды разумее, што за ўсім стаяць амбіцый Пуціна. Для беларусаў -  гэта чужыя амбіцыі.

Юры Ліхтаровіч