Беларуская Служба

«Беласточчына – мая малая Айчына, яна ёсць і маёй вялікай Айчынай»

28.03.2022 15:27
На 92-м годзе жыцця памёр вядомы польскі беларус прафесар Аляксандр Баршчэўскі.
Аўдыё
  • «Беласточчына – мая малая Айчына, яна ёсць і маёй вялікай Айчынай»
Аляксандр Баршчэўскі на Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэтакрыніца: kamunikat.org

На 92-м годзе жыцця памёр прафесар Аляксандр Баршчэўскі – ураджэнец Беласточчыны, філолаг, літаратуразнаўца, актыўны дзеяч беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Ён амаль 30 гадоў стаяў на чале Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту.

Аляксандр Баршчэўскі – таксама вядомы пісьменнік і паэт. Пад псеўданімам Алесь Барскі публікаваў паэзію і прозу.

Нягледзячы на тое, што прафесар большасць свайго жыцця пражыў у Варшаве, то яго заўсёды цягнула на малую айчыну – на Беласточчыну, у вёску Бандары, якая раскінулася на маляўнічым беразе ракі Нараў і Семяноўскага вадасховішча. Дарэчы, будучы ўжо на пенсіі, прафесар Баршчэўскі часта гаварыў пра свае Бандары і пра тое, што для яго значаць родныя мясціны. Пра гэта, у прыватнасці, ён расказваў майму калегу Валерыю Саўко. Запіс з красавіка 2012 года.

слухайце аўдыёфайл

Беларуская служба Польскага радыё выказвае шчырыя спачуванні сям’і прафесара Аляксандра Баршчэўскага, і перш за ўсё прафесару Ніне Баршчэўскай – жонцы і паплечніцы навукоўца, якая амаль 30 гадоў узначальвала нашу рэдакцыю.

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы