Сёняшняя нядзеля ў Касцёле адзначаецца як Нядзеля Добрага Пастыра – Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях. Яна пачынае 59-ы Тыдзень малітваў аб святарскіх, манаскіх і місіянерскіх пакліканнях.
Душпастыр пакліканняў ксёндз Марэк Таляр падкрэслівае, што выбар дарогі ў жыцці – гэта працэс, які нараджаецца ў сэрцы чалавека:
-Гэта рэалізацыя Божага плану ў дачыненні да мяне. Гэтаму плану патрэбны аналіз і тут абіраецца акрэсленая харызма. Яна дамагаецца пацвярджэння касцёлам. Такім чынам гэта цэлы, вельмі сур'ёзны працэс, дзе вырашаецца лёс чалавека і яго збаўленне.
Ксёндз Марэк Таляр звяртае ўвагу на тое, што крызіс пакліканняў у Касцёле выкліканы крызісам сям’і, абагульненнем вобразу Касцёла, а таксама – крызісам каштоўнасцяў:
-Культура вельмі прагматычнага спажывання, эпоха эгаістычнай самарэалізацыі – усё гэта мае значэнне, паколькі свет жыве культурай рэалізацыі сябе, дасягнення акрэсленага поспеху. У сваю чаргу адказваючы на святарскае ці манаскае пакліканне трэба разумець, што гэта не шлях да самарэалізацыі.
Нацыянальная рада пакліканняў падрыхтавала душпастырскія матэрыялы, якія дапамогуць у правядзенні тыдня малітваў аб пакліканнях, прапановы па катэхізацыі, пропаведзях і выставы. Адзначаецца, што ўсе каталікі нясуць адказнасць за пакліканні.
Тыдзень малітвы аб пакліканнях заснаваў святы папа Павал VI і святкуецца з 1964 году ў чацвёртую нядзелю Вялікадня.
ав