Амбасадар Украіны пры Апостальскай Сталіцы Андрэй Юраш заявіў, што ўкраінская дыпламатыя робіць усё магчымае, каб не дапусціць да сустрэчы папы Францішка з патрыярхам Кірылам. Пра тое, што гэта можа адбыцца падчас папскага візіту ў Казахстан у верасні, некалькі разоў казаў сам Папа Францішак.
У інтэрв’ю Радыё Свабодная Еўропа Юраш патлумачыў, што такая сустрэча не прынясе карысці экуменічнаму дыялогу і не павысіць аўтарытэт Святога Пасаду, бо «гаворка ідзе пра сустрэчу з адвакатам д’ябла», які апраўдвае забойства і ўвесь час хлусіць. Між тым Папа ўвасабляе свет духоўнасці, міру, любові і жадання ўзаемаразумення паміж усімі людзьмі.
-У Папы няма шанцаў пераканаць карпарацыю адвакатаў д'ябла, такую як Руская праваслаўная царква, – сказаў дыпламат. Ён дадаў, што сустрэча Францішка з Кірылам у кантэксце вайны ва Украіне была б стратай для Святога Пасаду. Аднак, калі сустрэча і адбылася б, то яна не павінна быць двухбаковай (як і адмененая сустрэча, запланаваная на 14 чэрвеня ў Іерусаліме), але павінна праходзіць у рамках візіту Папы Францішка ў Казахстан для ўдзелу ў VII Кангрэсе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, які адбудзецца ў верасні ў Нур-Султане.
ав