Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем клёцкі са слівамі (РЭЦЭПТ)

06.09.2022 17:31
Клёцкі альбо па іншаму кнэдлі са слівамі – гэта страва не толькі польскай, але чэшскай, славацкай, нямецкай кухняў ды іншых краін.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем клёцкі са слівамі
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

Клёцкі (кнэдлі) са слівамі

бульба – 500 г

мука пшанічная – 250 г

цукар – 80 г

сметанковае масла – 50 г

яечныя жаўткі – 3 шт.

слівы – 700 мл

соль па смаку

Мядова-міндальная глазур

сметанковае масла – 100 г

міндаль молаты – 50 г

мёд па смаку

паніровачныя сухары – 50 г

Прыгатаванне

Ачысціце бульбу, нарэжце кубікамі і адварыце ў падсоленай вадзе да мяккасці. Працадзіце і пакіньце прыкладна на 10 хвілін, каб выпарылася вада. Астылую бульбу адцісніце і разатрыце на аднастайную масу. Дадайце жаўткі і паступова ўсыпайце муку, замешваючы цеста. Цеста будзе гатова, калі не будзе ліпнуць да рук.

Слівы выбірайце сярэдняга памеру. Памыйце і абсушыце, дастаньце косткі, так, каб захаваць форму слівы. З гатовага цеста адрывайце невялікія кавалачкі, фармуйце з іх шарыкі і акуратна расплюшчвайце кожны ў руках. У цэнтр шарыка пакладзіце сліву, абкладзіце цестам і зляпіце, каб сфармаваць шарык.

У рондалі закіпяціце ваду з цукрам і маслам. Варыце клёцкі ў кіпячай вадзе каля 10-15 хвілін. Яны будуць гатовыя, калі выплывуць на паверхню. Пакіньце прыгатаваныя кнэдлі ў гарачай вадзе на некалькі хвілін, а затым выміце іх з рондаля.

Злёгку абсмажце міндаль і паніровачныя сухары на патэльні без тлушчу на сярэднім агні. Дадайце сметанковае масла і мёд.

Непасрэдна перад падачай на стол выкладзеце кнэдлі на патэльню і старанна абкачайце іх у міндалі і паніровачных сухарах. Выкладзеце клёцкі ў соусе на талеркі і ўпрыгожце, напрыклад, лісточкамі свежай мяты.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец