Інгрэдыенты
бульба – 500 г
мука пшанічная – 250 г
яйка – 1 шт.
ёгурт – 200 г
часнык – 1 зубчык
соль
перац
алей аліўкавы
дадаткова
тварог паўтлусты – 60 г
брынза – 30 г
натуральны ёгурт – 30 г
зялёная цыбуля – 1 пучок
Перш чым прыступіць да падрыхтоўкі, адварыце бульбу і астудзіце. Можаце таксама выкарыстаць бульбу з учора.
Бульбу і часнык прапусціце праз мясарубку. Дадайце яйка, ёгурт, прасеяную праз сіта муку, соль і перац. Замясіце ўсё ў аднастайнае бульбяное цеста.
З цеста зрабіць аладкі. На разагрэтую патэльню наліце аліўкавы алей. Смажце каля 5 хвілін да румянага колеру.
Тварог змяшайце ў місцы з брынзай і натуральным ёгуртам. Пасыпце парэзанай зялёнай цыбуляй. Падавайце аладкі з тварагом.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл