Беларуская Служба

Вайна прывядзе да выкідаў большай колькасці СО2, чым плануе скараціць увесь ЕС да 2030 г.

18.11.2022 08:11
Гэта самы горшы сцэнар, калі казаць пра ўплыў вайны на экалогію. 
Аўдыё
  • Вайна прывядзе да выкідаў большай колькасці СО2, чым плануе скараціць увесь ЕС да 2030 г.
.
.photoshopper24/pixabay.com/CC0

Расійскае ўварванне ва Украіну прывядзе да выкідаў большай колькасці вуглякіслага газу, чым плануе скараціць увесь Еўразвяз у 2023-2030 гадах. Гэта самы горшы сцэнар, калі казаць пра ўплыў вайны на экалогію. Такія высновы зрабіў Польскі эканамічны інстытут.

Паводле нядаўняй справаздачы Інстытута, калі вайна працягнецца і краіна не атрымае падтрымкі, кліматычны кошт агрэсіі Расіі можа дасягнуць больш за 25 мільярдаў еўра. Гэта амаль пятая частка ВУП Украіны.

Каміль Ліпіньскі з Польскага эканамічнага інстытуту падкрэсліў, што агрэсія Расіі супраць Украіны спараджае велізарныя экалагічныя і кліматычныя выдаткі, якія павінны аналізаваць міжнародныя інстытуты:

-Калі вайна надалей будзе ісці, а Украіна застанецца адна, мы кажам пра найгоршы варыянт, самы песімістычны, то гэта 327 млн тон вуглякіслага газу. Гэта больш, чым цэлы ЕС планаваў скараціць да 2030 году. Гэта вельмі вялікая колькасць, якая будзе мець велізарны ўплыў на нашую будучыню, звязаную з прадухіленнем кліматычных змен.

Эксперт інстытута адзначыў, што выкіды, звязаныя з неабходнасцю выпраўлення іх наступстваў, будуць мець найбольшую долю ў кліматычных выдатках вайны. Ён адзначыў, што вялікай магчымасцю Украіны з-за высокай эмісійнай здольнасці яе эканомікі з'яўляецца ўцягванне ў гэты працэс Еўрасаюза і ЗША:

-Беручы пад увагу, што вытворчасць у гэтых краінах выкіне менш вуглякіслага газу, можна заашчадзіць ажно 115 млн тон для максімальнага варыянту выкідаў. Гэтая колькасць адказвае за 77%. Ёсць яшчэ адзін момант. Гэта перамяшчэнне значнай колькасці ваенных уцекачоў, гэта адказвае за чарговыя 10% выкідаў. Гаворка пра пажары лясоў – 6%, і іншых гарадскіх тэрыторый.

У дакладзе таксама пазначана, што перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і ваенныя дзеянні маюць невялікую долю ў кліматычных выдатках у параўнанні з маштабам нанесенай імі шкоды.
Польскі эканамічны інстытут лічыць, што кліматычныя выдаткі вайны – у залежнасці ад сцэнара – будуць вагацца ад 6,5 да 25,5 мільярдаў еўра.

ав

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце