У 2022 годзе ў Польшчы нарадзілася ўдвая больш дзяцей замежнікаў, чым у папярэднім годзе. Колькасць нованароджаных у Польшчы ўпала ніжэй за 300 тысяч – да 290 тысяч, чытаем Dziennik Gazeta Prawna.
Выданне адзначае, што, паводле дэмографаў, гэта двайны сюрпрыз. Такая нізкая агульная колькасць народжаных і такая вялікая доля дзяцей грамадзян іншай краіны выклікаюць здзіўленне. Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у 2022 годзе ў Польшчы нарадзілася 305 тысяч дзяцей.
Калі ўлады ўводзілі выплаты на дзяцей 500 злотых у месяц, то ў найгоршым варыянце яны ацэньвалі колькасць народжаных у 2022 годзе ў 314,7 тыс., у сярэднім варыянце – 327,9 тыс., а ў высокім – 341 тыс. У сваю чаргу, увядзенне 500+ павінна было прывесці амаль да нараджэння 371 тысячы новых дзяцей. Калі з дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення адняць каля 15 тысяч дзяцей грамадзян іншых краін, то дэмаграфічная сітуацыя палякаў выглядае кепска.
Газета дадае, што паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення (GUS), у 2021 годзе агулам нарадзілася 8,9 тысяч дзяцей ад бацькоў-непалякаў. За год колькасць такіх нараджэнняў павялічылася больш чым на 60 працэнтаў – гэта ў асноўным уплыў украінскіх уцекачоў. Колькі маленькіх украінцаў сярод 15 тысяч? Невядома, але са студзеня па жнівень мінулага году іх нарадзілася 8 тысяч. Ужо тады гэта было ўдвая больш, чым за ўвесь папярэдні год, калі доля ўкраінскіх дзяцей складала 1,5%, годам раней крыху больш за 1%. Для параўнання, за ўвесь 2015 год украінскія жанчыны нарадзілі 704 дзяцей у Польшчы, піша Dziennik Gazeta Prawna.
ав