Беларуская Служба

У Польшчы плануецца забарона выкарыстання смартфонаў у школах

08.02.2023 13:26
Nasz Dziennik нагадвае, што падобныя рашэнні ўжо прынятыя, у тым ліку, у Францыі, Іспаніі, Грэцыі і Партугаліі.
Czy Zeszyt.online zastąpi tradycyjne zeszyty?
Czy Zeszyt.online zastąpi tradycyjne zeszyty?shutterstock/Pixel-Shot

Неўзабаве даведаемся, ці абмяжуе Міністэрства адукацыі выкарыстанне мабільных тэлефонаў у польскіх школах – чытаем у нумары выдання Nasz Dziennik за сераду, 8 лютага.

Эксперты б'юць трывогу, бо польскія дзеці трапілі залежнасць ад смартфонаў. Таму разам з бацькамі і моладдзю яны заклікаюць забараніць выкарыстанне гэтых прылад у школах. Nasz Dziennik нагадвае, што падобныя рашэнні ўжо прынятыя, у тым ліку, у Францыі, Іспаніі, Грэцыі і Партугаліі.

Міністэрства адукацыі і навукі Польшчы таксама разглядае гэтую прапанову. Прыняццё рашэння па гэтым пытанні чакаецца ў бліжэйшы час.

«Новыя тэхналогіі ў школе павінны служыць вучням, развіваць іх, а не шкодзіць іх інтарэсам. Гэта той кірунак, у якім мы павінны рухацца. Па даручэнні міністра Рада дзяцей і моладзі Рэспублікі Польшча пры міністры адукацыі і навукі правяла кансультацыі па ўсёй Польшчы наконт выкарыстання вучнямі мабільных тэлефонаў і прадставіла свае рэкамендацыі міністру, які азнаёміўся з імі. Пра нашыя крокі мы паведамім у найбліжэйшы час», – працытавала прэсавага сакратар Міністэрства адукацыі Польшчы Адрыяна Калуш-Поляк выданне Nasz Dziennik.

эж

Педагог: Адаптацыя дзяцей на новым месцы вымагае ад бацькоў больш актыўнага ўдзела ў жыцці малых

29.01.2023 09:46
Наш суразмоўца, педагог, які працуе адразу ў дзяржаўнай і прыватнай польскіх школах Ягор Сурскі, звяртае ўвагу бацькоў на тое, што ў адаптацыйны перыяд бацькі павінны звярнуць асаблівую увагу на гэты працэс.