Штучны інтэлект адкажа на пытанні, якія задаюць пошукавыя сістэмы. Гэта можа выглядаць невялікім крокам, але разам з тым можа цалкам змяніць тое, як мы выкарыстоўваем Інтэрнэт. Інтэрнэт-карыстальнікі робяць да 10 мільярдаў запытаў у дзень. Але палова пытанняў застаецца без адказу, бо людзі выкарыстоўваюць пошукавыя сістэмы для таго, для чаго яны не былі створаны. Яны выдатна знаходзяць, напрыклад, патрэбны вэб-сайт, але церпяць няўдачу, калі справа даходзіць да больш складаных адказаў, кажа Юсуф Мехдзі, віцэ-прэзідэнт Microsoft. Кампанія абвясціла, што знайшла рашэнне. Неўзабаве яе пошукавік Bing будзе інтэграваны са штучным інтэлектам, які будзе прачэсваць вэб-рэсурсы ад нашага імя і знаходзіць адказ на кожнае пытанне. Ён таксама зможа напісаць рэзюмэ дакумента, адправіць электронную пошту калегам і запланаваць мядовы месяц. Чакаецца, што рашэнне, якое пакуль знаходзіцца на стадыі тэставання, у бліжэйшы час атрымае шырокае прымяненне. Дзякуючы гэтаму вам не прыйдзецца самому пераходзіць па спасылках і збіраць інфармацыю па драбінках на сайтах, Bing зробіць гэта за вас.
Але Microsoft не адзіная ў памкненнях палепшыць інтэрнэт. Над уласнымі рашэннямі таксама працуе Google (яе Bard плануецца інтэграваць з пошукавікам у гэтым годзе), а таксама кітайская Baidu. І пошукавыя сістэмы - гэта толькі пачатак, бо хутка віртуальны памочнік з'явіцца і ў офісным пакеце Microsoft. Каб загадаць штучнаму інтэлекту шукаць у Інтэрнэце ад нашага імя, вам нават не трэба будзе пакідаць дакумент, над якім вы парцуеце.
Хоць інтэграцыя штучнага інтэлекту з пошукавымі сістэмамі можа быць вялікай дапамогай, яна таксама выклікае шмат сумневаў.
Перш за ўсё, наконт якасці ведаў, якія прадастаўляюць пошукавыя сістэмы.
Ёсць і пытанні абароны дадзеных карыстальнікаў сеткі і правоў на кантэнт, які яны ствараюць. Як прыклад, стваральнік Midjourney (Midjourney - гэта незалежная даследчая лабараторыя, якая стварае аднайменную праграму штучнага інтэлекту, што стварае выявы з тэкставых апісанняў
) адкрыта прызнаўся, што яго інструмент крадзе чужую працу – але што далей? Цяпер не хапае канкрэтных заканадаўчых рашэнняў, якія дакладна вызначалі б рамкі выкарыстання чужых твораў. Матэрыял цалкам чытайце ў Dziennik Gazeta Prawna.
вх