Беларуская Служба

Аперацыя «Чыстая рака» з’яўляецца самай буйной у Польшчы акцыяй валанцёрскай прыборкі рэк

10.03.2023 11:14
Тысячы чалавек клапоцяцца пра чысціню вадаёмаў і тэрыторыі вакол іх.
Аўдыё
  • Аперацыя «Чыстая рака» з’яўляецца самай буйной у Польшчы акцыяй скаардынаванай і валанцёрскай прыборкі рэк і наваколля
a
ВіслaPhoto:krzysztofniewolny/pixabay.com/CC0 Public Domain

У практыцы адбываецца прыборка не толькі рэк і берагоў, але ўсёй зялёнай тэрыторыі, дзе ляжыць смецце, і якое захочуць прыбраць валанцёры, расказвае прэс-сакратар акцыі Іза Саламаха:

-Мы ладзім акцыю ўжо пяты раз. Пяць гадоў таму гэта павінна былы быць лакальная акцыя на Бузе, каб прыбраць менавіта гэтую раку і ваколіцы. Гэта была акцыя для чытачоў часопіса «Краіна Буга», гэта ён з’яўляецца ініцыятарам гэтай акцыі. Але аказалася, што ахвотных удзельнічаць у прыборцы значна больш і ў іншых раёнах Польшчы. Таму мы сцвердзілі, што не згасім гэтай іскры, і сказалі: добра, прыбірайце там, дзе такая патрэба ёсць, а мы вам дапаможам.

Акрамя інфармацыйнай падтрымкі арганізатары даюць валанцёрам воркі і пальчаткі.

На працягу пяці гадоў было сабрана больш за 500 тон смецця, а ўдзел прымала 15 тысяч чалавек.
Рэгістрацыя на пятую акцыю «Чыстая рака» распачалася 1 сакавіка. На сённяшні дзень зарэгістраваўся 201 штаб і амаль 2 тысячы чалавек заявілі пра ўдзел у акцыях.

-Далучыцца да аперацыі «Чыстая рака» можна надалей, засноўваючы свой штаб і арганізуючы акцыю. Яна можа быць адкрытая ці зачыненая. Адкрытая азначае, што яе бачна на інтэрактыўнай мапе для ўсіх удзельнікаў, да яе можа далучыцца кожны. А зачыненая акцыя бачная толькі нам, і гэта мы запісваем нашых знаёмых. Такія зачыненыя акцыі могуць быць зусім маленькія, абмежаваныя да сямейнага кола. Можна выйсці на шпацыр і папрыбіраць. Да такіх акцый мы таксама заахвочваем. Асобную катэгорыю ўтвараюць школы, – гаворыць Іза Саламаха.

Прыбіраць пачынаем 14 сакавіка, у Міжнародны дзень захадаў на карысць рэк. Другі важны дзень – 22 красавіка, калі будзе Дзень зямлі. Цэнтральная акцыя пройдзе на Вісле. Веснавая акцыя заканчваецца 6 траўня. Аднак у практыцы прыбіраць можна кожны дзень, усё залежыць ад штабоў.
Іза Саламаха гаворыць, што смецця настолькі шмат, што да прыборкі павінны далучацца валанцёры:

-Калі мы не возьмем свае смецці ў свае рукі, то ніхто замест нас гэтага не зробіць. Камунальныя службы не маюць сродкаў, каб трапіць ва ўсе месцы, дзе ляжыць смецце. Звычайна лакальныя ўлады прыбіраюць там, дзе гэта важна для іміджу, дзе паяўляюцца турысты, у цэнтры гарадоў, дзе смецце адразу кідаецца ў вочы. Службы не трапляюць у мноства месцаў. Іншай праблемай з’яўляемся мы самыя, часта людзі не ведаюць, што рабіць з адкідамі. Вялікай праблемай застаюцца сметніцы каля шматпавярховікаў, дзе частка жыхароў не бачыць патрэбы сегрэгацыі смецця. Вакол стаяць пакеты з адкідамі. І потым сметніцы становяцца не толькі месцам, дзе стаяць кантэйнеры, але тэрыторыя вакол іх з’яўляецца сапраўднай смеццезвалкай.

Пра стан лясоў і месцаў адпачынку можна не ўзгадваць, гаворыць Іза Саламаха. Смецці паўсюль – гэта пытанне адсутнасці адукацыі ці ўражлівасці:

-Мы ў аперацыі «Чыстая рака» не пагаджаемся на смецце ў прыродзе. Гэта не іх месца. Адкіды – гэта ўвогуле не нешта натуральнае, мы іх робім штучна. Мы хочам, каб упакоўкі, траплялі ў сегрэгацыю, каб іх можна было перапрацаваць, каб мы падыходзілі да іх як да сыравіны. Мы заахвочваем да адказнага стылю жыцця, каб мы менш куплялі і пакідалі менш смецця. Таму гэта таксама адукацыйная акцыя, калі мы паказваем, што не пагаджаемся на такія паводзіны. Каб мы самыя мелі ўсё лепшыя звычкі, паказвалі, што можна жыць больш адказным чынам.

У Міжнародны дзень захадаў на карысць рэк пачынаецца пілотная праграма для школаў. Вучні будуць займацца тэмай рэк на працягу цэлага году. Яны атрымаюць магчымасць сачыць за ракой цэлы год і рабіць высновы. Падрыхтаваная гульня, падчас якой дзеці прыбяруць навакольную тэрыторыю. Свае заўвагі і высновы дзеці будуць запісваць у атрыманыя пашпарты. Вучняў чакае ўзнагарода: паездка ў Цэнтр экалагічнай адукацыі ва Уроцлаве.

Мэта праграмы – пасябраваць з бліжэйшай ракой, даведацца пра яе гісторыю, даведацца пра яе жыхароў і флору.

слухайце аўдыё

ав


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце