Калі пад канец 2020 года пачаліся масавыя рэпрэсіі супраць беларусаў і шмат людзей выехала ў Польшчу, у сеціве была створаная інфармацыйная сетка для бежанцаў пад адрасам Belarusam.pl. Яна далей аказвае падтрымку асобам, якія шукаюць звесткі пра дапамогу ў Польшчы, а нават пашырыла сваю дзейнасць.
Распавядае каардынатар сеткі Аляксей, які папрасіў не называць яго прозвішча.
- Асноўная мэта, якую мы ставілі перад сабой, – інфармацыйная падтрымка беларусаў. На інфалініі, створанай у 2020 годзе, дапамагалі знайсці профільную арганізацыю, якая вырашала канкрэтнае пытанне беларусаў. У 2021 было ўжо менш званкоў, але пад канец 2022 зноў павялічылася зацікаўленне. Таму было вырашана аднавіць дзейнасць інфалініі і, акрамя таго, пашырыць дзейнасць – наладзіць гарызантальныя сувязі паміж беларускімі арганізацыямі ў Польшчы.
Ініцыятыву Belarusam.pl заснавалі прадстаўнікі кампаніі BY_Help, якія жывуць у Польшчы і прымаюць актыўны ўдзел у кампаніях салідарнасці і дапамогі суайчыннікам. У Назіральную раду ініцыятывы ўвайшлі таксама беларусы, якія пражываюць за мяжой.
Слухайце ўсю гутарку ў далучаным гукавым файле аўдыё
нг