«26 працэнтаў палякаў кураць цыгарэты. Мы на 12-м месцы ў Еўропе паводле ўжывання тытунёвых вырабаў», – заявіў намеснік міністра аховы здароўя падчас адкрыцця выставы «Нікатынавая залежнасць і хранічныя захворванні лёгкіх».
Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) нагадаў, што ў 1980-я гады курылі 42 адсоткі палякаў. «Інфармацыйныя кампаніі і змены ў нарматыўных актах скарацілі гэтую колькасць, але трэба яшчэ шмат чаго зрабіць», – заявіў Краска:
- Усе ведаюць, што ўжыванне тытунёвых вырабаў шкоднае для здароўя. Аднак 26 працэнтаў палякаў кураць цыгарэты. Між тым, курэнне прычыняецца да шматлікіх захворванняў. Выстава – гэта дадатковае адукацыйнае дзеянне. Трэба яшчэ шмат чаго зрабіць у гэтай сферы таксама ў аспекце маладых людзей.
Старшыня Польскага таварыства лёгачных захворванняў доктар Малгажата Чайкоўска-Маліноўска(Małgorzata Czajkowska-Malinowska) сказала, што курэнне цыгарэт з’яўляецца асноўнай прычынай многіх захворванняў:
- Перш за ўсё, гэта рак лёгкіх – лідар сярод смяротных новаўтварэнняў. Таксама хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх, якой хварэюць 2 мільёны палякаў. Курэнне не толькі выклікае хваробы, але таксама вядзе да абвастрэння існуючых; уплывае на рост смяротнасці, інваліднасці ў грамадстве.
Штогод у Польшчы ад хваробаў, з’вязаных з курэннем цыгарэтаў, памірае 76 тысяч чалавек.
IAR/аз