Беларуская Служба

Пасля Варшаўскай бітвы гісторыя Усходняй і Заходняй Еўропы пайшла дыяметральна процілеглымі кірункамі

15.08.2023 06:11
Варшаўская бітва 1920 году спыніла паход бальшавікоў у Заходнюю Еўропу.
Аўдыё
  • Пасля Варшаўскай бітвы гісторыя Усходняй і Заходняй Еўропы пайшла дыяметральна процілеглымі кірункамі
  1920.
Варшаўская бітва 1920. Польская кавалерыяфота: NAC

Пасля Варшаўскай бітвы гісторыя Усходняй і Заходняй Еўропы пайшла дыяметральна процілеглымі кірункамі. Захад дваццаць гадоў цешыўся адносным мірам, Усход стаў рассаднікам тыраніі.

Варшаўская бітва, таксама вядомая як «Цуд на Вісле», адбывалася з 13 па 25 жніўня 1920 года. Вырашальныя бітвы Польска-бальшавіцкай вайны пад Осавам і Радзымінам працягваліся паміж 13 і 16 жніўня і скончыліся перамогай палякаў. Войскі бальшавіцкай Расіі былі вымушаныя ўцякаць і канчаткова пацярпелі паразу. Наступствы перамогі былі вырашальнымі як для Польшчы, так і для Еўропы.

Савецкая перавага на фронце была сакрушальнай, але яшчэ большую пагрозу ўяўляла невычэрпная жывая сіла Чырвонай Арміі. Гэта была бітва паміж Давідам і Галіяфам.

Вялікі наступ праціўніка вымусіў палякаў адысці па ўсім фронце аж да подступаў да Варшавы. Марш Чырвонай Арміі суправаджаўся згвалтаваннямі, забойствамі і рабаваннямі. Бітва, якая павінна была вырашыць лёс Еўропы, адбылася пад Варшавай і завершылася нечаканай для многіх перамогай палякаў.

Варшаўская бітва зняла пагрозу са сталіцы адроджанай Польшчы, але не азначала заканчэння вайны. На поўдні нападніка яшчэ не разбілі, а на поўначы Тухачэўскі планаваў нанесці новы ўдар. Другая фаза вайны павінна была вырашыць, наколькі далёка будзе распаўсюджвацца свабодны свет і наколькі далёка будзе пашырацца савецкая імперыя.

Пра Варшаўскую бітву гавораць як пра 18-ю рашучую бітву ў сусветнай гісторыі. Гісторыкі згодныя, што, калі б яна скончылася перамогай бальшавікоў, то з падзеннем Варшавы Цэнтральная Еўропа была б адкрытая для камуністычнай прапаганды і савецкага ўварвання. Пасля Варшаўскай бітвы гісторыя Усходняй і Заходняй Еўропы пайшла дыяметральна процілеглымі кірункамі. Захад дваццаць гадоў цешыўся адносным мірам, Усход стаў рассаднікам тыраніі.

Заканчэнне Другой сусветнай вайны паказала, што саветы не адмовіліся ад плана пашырэння сферы ўплыву ў Еўропе, але Варшаўская бітва дала Старому кантыненту амаль два дзесяцігоддзі магчымасці для развіцця.

Сітуацыя Польшчы ў выпадку быцця савецкай рэспублікай была б цалкам іншая, чым у часы падзелу, гаворыць прафесар Універсітэту кардынала Стэфана Вышыньскага Януш Адземкоўскі. У часы падзелаў быў недасканалы, але закон. Некаторыя рэчы ў часе падзелаў не маглі здарыцца з увагі на рэлігійнасць, этычныя падыход. Бальшавікі не мелі ніякіх праблем з ліквідацыяй нейкага сацыяльнага класу, гаворыць гісторык:

-Калі б палякі прайгралі Варшаўскую бітву, то гэта была б значна горшая няволя, чым было ў 19 стагоддзі. Ленін браў пад увагу вынішчэнне польскай інтэлігенцыі. У яго ўжо быў план. Ён расказваў, што зробіць з людзьмі, якія дапамагалі змагацца з Чырвонай Арміяй. Адным з першых дэкрэтаў Рэвалюцыйнага камітэту ў Беластоку было пакліканне рэвалюцыйных трыбуналаў, які павінны былі выдаваць смяротныя прысуды. Таксама былі планы высылкі ўсіх, хто дапамагаў змагацца з Чырвонай арміяй, а гэта значыць уся інтэлігенцыя. Мы б былі зведзеныя да ўзроўню сялянства, якое ледзь умела б чытаць і пісаць і было б ідэальным матэрыялам, якім можна кіраваць. Гэта нас чакала. Таму бітва стала пераломным момантам.

Савецкія ўлады не хавалі, што захоп Польшчы ў 1920 годзе гэта абавязковая ўмова для рэалізацыі стратэгічнага плану Масквы, гаворыць прафесар Гжэгаж Кухарчык, гісторык Інстытуту Пілецкага.

-Спалучэнне чырвонай Масквы з яшчэ нязгаслай рэвалюцыяй у Германіі. Такім чынам стварэнне рэвалюцыйнай крытычнай масы ў цэлай Еўропе і вядзенне рэвалюцыі далей на Захад. Пад Варшавай у 1920 годзе вырашылася не толькі ваенная, але і цывілізацыйная спрэчка. Гэта было сутыкненне двух цывілізацый. Гэта быў іншы погляд на эканоміку, культуру, грамадства. Ваенная перамога Войска Польскага, польскай дзяржавы ў жніўня 1920 году на той момант было 18-ай вырашальнай бітвай у гісторыі свету.

Гісторык доктар Роберт Дэрэвэнда мяркуе, што менавіта незалежнасць, якую ўдалося палякам захаваць, таксама ў выніку Варшаўскай бітвы, вызначыла далейшыя лёсы краіны:

-У міжваенным 20-годдзі мы навучыліся, што мы здольныя да суверэннай і незалежнай дзяржавы. Звярніце ўвагу, што мы не заключылі саюз з Гітлерам, не паддаліся патрабаванням Гітлера, патрабаванням саветаў, а былі ж такія патрабаванні, што саветы ўвойдуць у Польшчу і будуць абараняць нас перад гітлераўцамі. Такія прапановы давалі нам нашыя саюзнікі, напрыклад, французы. Мы ніколі на гэта не пагадзіліся. Гэта было важна ў момантах, калі пасля Другой сусветнай вайны не хапала суверэннасці, незалежнасці, то людзі, выхаваныя ў міжваенны час, як Ян Павал ІІ, Ян Новак-Езяранскі, ксёндз Францішак Бляхніцкі, памяталі суверэнную дзяржаву і выхоўвалі наступныя пакаленні палякаў да поўнай незалежнасці і суверэннасці.

Палякі надаюць велізарнае значэнне Варшаўскай бітве ў сучаснай польскай гісторыі. Доказам і праявам гэтага ўшанаванне з’яўляецца рашэнне прызначыць дзень свята Войска Польскага менавіта на 15 жніўня.

Патрэбную інфармацыю пра Варшаўскую бітву 1920 году можна атрымаць (на сямі мовах) на інтэрактыўным партале www.bitwa1920.gov.pl, створаным да 100-годзя «Цуду на Вісле» пры актыўным удзеле Польскага радыё.

ав

слухайце аўдыё