6 філе селядца
4 звараныя ўкрутую яйкі
3 марынаваныя агуркі
бляшанка кансерваванай кукурузы
бляшанка кансерваванага гарошаку
3 сталовыя лыжкі маянэзу
2 сталовыя лыжкі вяршкоў, пажадана 18%
1 яблык
перац, соль
Селядзец акуратна абсушыць папяровым ручніком і нарэзаць на невялікія кавалкі. Дадаць у міску селядзец, парэзаныя яйкі, ачышчаны яблык, агуркі, гарошак і кукурузу. Салат заправіць вяршкамі, маянэзам, паперчыць і пасаліць. Старанна перамяшаць.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл