Беларуская Служба

Касмічная інжынерыя — чым яна адрозніваецца ад інжынерыі, адаптаванай да зямных умоў

30.05.2024 10:11
«Касмічная інжынерыя – гэта асаблівая, вельмі патрабавальная навука, якая спалучае ў сабе шмат розных нітак».
КосмасDima Zel/Shuttertsock

Цэнтр касмічных даследаванняў Польскай акадэміі навук (CBK PAN) – найстарэйшы і самы вялікі польскі навукова-інжынерны інстытут. Нядаўна ў Варшаве на сустрэчах, арганізаваных цэнтрам, абмяркоўвалі касмічную інжынерыю: чым яна адрозніваецца ад інжынерыі, адаптаванай да зямных умоў, і з якімі праблемамі сутыкаюцца людзі, калі распрацоўваюць касмічныя палёты.

«Касмічная інжынерыя – гэта асаблівая, вельмі патрабавальная навука, якая спалучае ў сабе шмат розных нітак», кажа госць Польскага радыё д-р інж. Томаш Завістоўскі (Tomasz Zawistowski), намеснік дырэктара Цэнтра касмічных даследаванняў.

– Падрыхтоўка апаратаў да касмічных палётаў патрабуе шырокіх ведаў. Гэта веды ў галіне традыцыйнай механікі, а таксама матэрыялазнаўства, тэрмікі і электроннай тэхнікі. Патрабуюцца веды ў галіне вылічэнняў, звязаных з арбітальнай механікай. Касмічная інжынерыя – гэта сфера, якая абʼядноўвае шмат розных нітак і вельмі складаных пытанняў, і падрыхтоўка да яе прадугледжвае набыццё вопыту, найлепш у касмічных праектах, – рэзюмуе ён.



Колькасць кампаній у касмічнай сферы пастаянна павялічваецца і расце патрэба ў спецыялістах, адзначае Томаш Завістоўскі

Мы далучыліся да Еўрапейскага касмічнага агенцтва 10 гадоў таму. Колькасць кампаній у касмічнай сферы цяпер вялікая, і кола людзей, якія цікавяцца гэтымі пытаннямі, расце надзвычай хутка. Цяпер ва ўніверсітэтах ужо ёсць спецыяльнасці, якія рыхтуюць такога тыпу спецыялістаў. Яны звязаны з космасам, часам з касманаўтыкай і авіяцыяй. Мы пастаянна пашыраем супрацоўніцтва з падобнымі інстытутамі ў свеце, – адзначае намеснік дырэктара Цэнтра касмічных даследаванняў д-р інж. Томаш Завістоўскі.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Навукоўцы і інжынеры распрацоўваюць спосабы, як прадухіліць удар астэроіда па Зямлі

08.02.2024 16:56
На працягу года адносна блізка да Зямлі пралятае некалькі дзясяткаў касмічных аб'ектаў.