Беларуская Служба

Польскае навукова-даследчае судна «Oceania» працягне даследаванні — яно атрымала дзяржаўнае фінансаванне на наступныя гады

25.10.2024 12:47
Інстытут акіяналогіі PAN у цяперашні час з’яўляецца найбуйнейшай польскай навуковай установай, якая даследуе асаблівасці біялогіі ды экалогіі мора
 -  Oceania
Польскае навукова-даследчае судна «Oceania» Крыніца: TVP.Info

Інстытут акіяналогіі Польскай акадэміі навук, да якога належыць «Oceania», будзе штогод атрымліваць 8 мільёнаў злотых, паведамілі ў Міністэрстве навукі і вышэйшай адукацыі.

Пасля заклікаў польскай навуковай супольнасці міністр навукі Дарыюш Вячорэк вырашыў выдзеліць сродкі на ўтрыманне навукова-даследчага судна «Oceania».

— Фінансаванне на 2024 г. на 25% большае ў параўнанні з 2023 г. Сродкі забяспечаныя на наступныя тры гады — да 2026 г.

«Oceania» — трохмачтавае судна Інстытута акіяналогіі Польскай акадэміі навук (PAN), пабудаванае ў 1985 г. на Гданьскай верфі.

Інстытут акіяналогіі PAN у цяперашні час з’яўляецца найбуйнейшай польскай навуковай установай, якая даследуе асаблівасці біялогіі ды экалогіі мора. Штогод «Oceania» праводзіць у моры каля 250 дзён, у тым ліку, ладзіць даследчыя экспедыцыя ў Арктыку і шматлікія навуковыя экспедыцыі на Балтыйскім моры.

Прадстаўнікі PAN папярэдзжвалі, што немагчымасць выкарыстання даследчага судна азначае спыненне бягучых навуковых праектаў, а таксама замарожванне шматгадовага плённага супрацоўніцтва з навуковымі інстытутамі ў Польшчы і ва ўсім свеце.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка