Гэтая аперацыя была распрацавана і арганізавана польскімі вайскоўцамі Арміі Краёвай па вызваленню Вільні. Аперацыя ўваходзіла ў агульны план «Бура» па самастойнаму вызваленню як мага большай часткі тэрыторыі да прыходу савецкіх войскаў. Польскі бок спадзяваўся, што такім чынам устанавіўшы сваю, незалежную, уладу, на гэтых тэрыторыях Польшча зможа стаць суб’ектам перамоваў з саюзнікамі, і што Захад не зможа ігнараваць польскага пытання.
Кіраўніцтва «Арміі Краёвай» спадзявалася вызваліць Вільню ад нямецкіх войскаў, заняць горад перад прыходам савецкага войска, з тым каб мець магчымасць дыктаваць свае ўмовы савецкаму ўраду.
У аперацыі бралі ўдзел 4 тысячы польскіх жаўнераў. Палякі спадзяваліся, што вельмі лёгка справяцца з гэтай задачай, але немцы пераўтварылі горад ва ўзмоцнены абарончы пункт і атака была беспаспяховай.
Нямецкі гарнізон гораду складаў 17 тыс. чалавек, які меў цяжкую тэхніку і артылерыю.
Увечары 7 ліпеня да гораду падышлі савецкія войскі. Баі за горад доўжыліся 6 дзён. 13 ліпеня горад быў вызвалены, поўны кантроль над ім перайшоў да савецкай вайсковай адміністрацыі. Польскі бок імкнуўся дабіцца ад савецкага камандвання прызнання польскіх вайсковых адзінак як самастойнага корпусу. Але ў хуткім часе да гораду былі сцягнуты вайсковыя адзінкі НКВД.
Не гледзячы на гераічны ўдзел у вызваленні гораду польскіх жаўнераў, савецкае камандаванне загадала Арміі Краёвай выйсці з Вільні. У рэгіёне было сканцэнтравана 12 тыс. войскаў НКВД.
16 ліпеня году афіцэры АК былі запрошаны да маршала Чэрняхоўскага для перамоваў, і ў штабе маршала былі яны арыштаваны НКВД. А па частках польскага войска, якія размясціліся пад Вільняй, савецкія самалёты пачалі абстрэл і паляванне на вайскоўцаў. Было захоплена больш за 5 тысячаў польскіх жаўнераў. Значная іх частка трапіла ў лагеры, частка далучылася да Арміі Людовай.
Па прычыне таго, што заходнія саюзнікі ўжо дамовіліся з СССР як будуць выглядаць межы Еўропы пасля вайны, праігнаравалі гэтую падзею. А ангельскі міністр інфармацыі Брэндан Брэйкен забараніў медыям перадаваць інфармацыю пра ўдзел палякаў у вызваленні Вільні. Уінстан Чэрчыль нават рэзка выказаўся пра дзеянні польскага кіраўніцтва. Яно, па яго меркаванню, неправамерна дзейнічала і праводзіла вайсковыя аперацыі на тэрыторыі заходніх раёнаў СССР з мэтай прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці і дыскрэдытаваць Лондан у вачах савецкага кіраўніцтва.
Аперацыя «Востра брама» стала прэлюдыяй Варшаўскага паўстання і паказвала якой будзе палітыка СССР у дачыненні да Польшчы.
Павал Усаў