Беларуская Служба

2 млн 700 тысяч даўжнікоў унесены ў польскі спіс даўгоў

06.08.2019 15:20
Запазычанасць прадпрымальнікаў складае амаль 55 млрд злотых (12 млрд 800 млн еўра).
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay

На працягу пяці апошніх гадоў запазычанасць прадпрыемстваў вырасла на 182%.

Іншая крыніца BIG INfo Monitor паведамляе пра запазычанасць прадпрымальнікаў, якія гандлююць таварамі на рынках – гэта 64 млн злотых (14 млн 900 тысяч еўра). Пратэрмінаваны доўг прадпрымальніка, які прадае на рынку, з улікам крэдытаў і незаплачаных рахункаў, у сярэднім складае 20,5 тысячы злотых (4 тыс. 770 еўра).

Найбольш прадпрымальнікаў з даўгамі ў самых буйных населеных пунктах краіны: у Мазавецкім ваяводстве (цэнтральная частка Польшчы з Варшавай) і Сілескім ваяводстве на поўдні краіны (з галоўным горадам Катавіцы).

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі