Беларуская Служба

Бразілія: Жанчына нарадзіла ўнукаў гомасексуальнаму сыну

09.09.2019 17:38
45-гадовая Вальдзіра дас Невес вырашыла стаць сурагатнай маці для сына.
Kobieta w ciąży
Kobieta w ciążytasha/Pixabay

45-гадовая Вальдзіра дас Невес, нарадзіла двайнят. І гэта не было б дзіўна, калі б не факт, што іх бацька... гомасексуальны сын жанчыны. Гэта значыць, што жанчына нарадзіла ўнукаў.

Вальдзіра вырашыла стаць сурагатнай маці для сына. 24-гадовы хлопец хоча мець дзяцей, але – з-за сваёй арыентацыі – не змог бы здзейсніць сваю мару.
Некалькі гадоў таму жанчына страціла дачку і хацела яшчэ нарадзіць дзіця. Яна вырашыла скарыстаць метад in vitro, каб нарадзіць дзяцей сыну. Жанчына зацяжарала такім чынам у студзені гэтага года.

Сям’я шчаслівая. Паказвае сваё шчасце ў Інстаграме і не хвалюецца негатыўнымі каментарамі ні сяброў, ні пакінутымі ў Інтэрнэце.

яс

Больш на гэтую тэму: грамадства