Беларуская Служба

Cёння ў Еўрапарламенце пройдуць дэбаты на тэму Пакту Молатава – Рыбентропа

18.09.2019 12:57
Еўрадэпутаты краін Усходняй Еўропы патрабуюць асуджэння Пакту Молатава – Рыбентропа.
Podpisanie Paktu Ribbentrop-Mołotow
Podpisanie Paktu Ribbentrop-MołotowPAP/ITAR-TASS/Nikolai Akimov


Сёння па прапанове Літвы, у Еўрапарламенце пройдуць дэбаты па пытанні падпісанай 80- гадоў таму дамовы паміж гітлераўская Нямеччынай і Савецкім Саюзам. Заўтра парламентарыі прагаласуюць прыняцце рэзалюцыі.

Асновай для ўнясення гэтай справы ў парадак паседжання сталі спробы з боку расейскіх уладаў рэабілітаваць Пакт Молатава – Рыбентропа, – кажа еўрадэпутатка партыі «Права і справядлівасць» Анна Фатыга (Anna Fotyga).

- Польшча пастаянна мусіць вельмі актыўна ажыццяўляць гістарычную палітыку. Гісторыя з'яўляецца таксама прадметам геапалітычнай барацьбы.

Польскія і літоўскія парламентарыі хочуць, каб Пакт Молатава – Рыбентропа афіцыйна асудзіў Еўрапарламент, і каб у дакуменце згадваліся злачынствы абодвух рэжымаў, не толькі нацысцкага, а таксама камуністычнага. У рэзалюцыі будуць згадвацца таксама людзі, якія супрацьстаялі таталітарнай сістэме, напрыклад, ротмістр Вітальд Пілецкі.

Паасобныя палітычныя фракцыі рыхтуюць свой змест рэзалюцыі. Галасаванне ў Еўрапарламанце пройдзе заўтра.

Амбасада РФ у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы ў аўторак 17 верасня напісала ў Твітэры, што абвінавачанні Савецкага Саюзу ў нападзе на Польшчу ў 1939 г. з'яўляецца памылкай. Расійскія дыпламаты напісалі, што на Польшчу напаў Гітлер 1 верасня, а Чырвоная армія толькі 17 верасня ўвайшла на «польскую тэрыторыю», якую Польшча акупавала з 1920 году».

яс

Больш на гэтую тэму: гісторыя