Беларуская Служба

Кітайцы ўкладваюць грошы ў польскае будаўніцтва

01.10.2019 15:16
Першы ў Еўропе кітайскі завод будаўнічых кампанентаў будзе пабудаваны каля мястэчка Груец (Grójec) блізу Варшавы
Аўдыё
  • Кітайцы ўкладваюць грошы ў польскае будаўніцтва
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/geralt / 20440 images

Завод будзе працаваць у рамках праекта «Індустрыяльны парк Груец».

Мэта польска-кітайскага супрацоўніцтва – забяспечыць хуткае і таннае будаўніцтва дамоў. За падпісанне пагаднення адказваў кіраўнік палітычнага кабінета прэм'ер-міністра Марэк Сускі. Паводле яго словаў, кітайская інвестыцыя - гэта выдатная навіна для людзей, якія чакаюць уласных квадратных метраў.

- На заводзе будуць збіраць модульныя дамы. Элементы дамоў – ужо з гатовым фасадам і праведзенымі электрычнымі і водна-каналізацыйнымі шляхамі. На канцах элементаў – зашчапкі для зборкі дому. Такім чынам адзін паверх будынку ставяць за адзін дзень.

«Індустрыяльны парк Груец» займае 40 гектараў. Кітайскі інвестар купіў участак у польскай дзяржавы. Інвестыцыя стане ажыццяўляцца ў студзені, – заявіла старшыня кітайскай кампаніі IPG Ян Вэй.

- Нашай задачай зʼяўляецца рэалізацыя на гэтым месцы тэхналагічнага парка. У парку першым буйным праектам будзе фабрыка будаўнічых кампанентаў.

Нагадаем, першы ў Еўропе кітайскі завод модульных дамоў будзе пабудаваны каля мястэчка Груец (Grójec) блізу Варшавы.

яс

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі