Беларуская Служба

Карысць ад збунтаванай моладзі

11.10.2019 09:39
Актывісты руху XR ад панядзелку блакуюць у нямецкай сталіцы галоўныя масты і скрыжаванні. 
    X       , 10  2019.
Актывісты кліматычнага пратэстнага руху XР утвараюць чалавечы ланцуг перад рэйхстагам у Берліне, 10 кастрычніка 2019. EPA/FELIPE TRUEBA

Dziennik Gazeta Prawna піша аб пратэстах на вуліцах у Берліне. Актывісты руху XR ад панядзелку блакуюць у нямецкай сталіцы галоўныя масты і скрыжаванні. Арганізатары - маладыя людзі – адкрыта прызнаюцца, што, дэстабілізуючы жыццё метраполіі, імкнуцца аказаць прэсінг на кіруючых. Ад нямецкіх палітыкаў яны патрабуюць да 2025 году гарантаваць нейтральнасць выкідаў, то бок нямецкая эканоміка ў роўнай ступені павінна выкідаць і паглынаць CO2.

Па прыкладу Грэты Тунберг, рух вучняў і студэнтаў у абароне клімату пад канец верасня вывеў на вуліцы нямецкіх гарадоў амаль 1 мільён людзей. Падобныя пратэсты праходзяць у Нідэрландах, Канадзе, ЗША ці Вялікабрытаніі. У экарух найбольш уцягваюцца маладыя грамадзяне заможных заходніх краін. У Польшчы і Славакіі таксама ладзяць падобныя пратэсты, аднак яны не настолькі маштабныя і не з’яўляюцца прадметам грамадскіх дэбатаў.

Аўтар артыкула мяркуе, што пратэсты ў Нямеччыне трэба лічыць станоўчымі па некалькіх прычынах – яны адлюстроўваюць неабыякавасць маладых людзей, якія неўзабаве прыйдуць да ўлады ў краіне, а па-другое, аўтар застаецца пад вялікім уражаннем прафесіяналізму арганізатараў пратэстаў. Лукаш Граеўскі, які прысутнічаў у арганізацыйнай сустрэчы, адзначае, што ў пратэстах удзельнічае шмат людзей у розных пунктах гораду, у іх добрая камунікацыя паміж сабою. Ёсць людзі, адказныя за юрыдычныя аспекты, за кантакты з палітыкамі, за працу са СМІ, за падрыхтоўку адукацыйных заняткаў. Для паасобных удзельнікаў гэта таксама добры набыцця кампетэнцый, якіх немагчыма атрымаць на ніякіх універсітэцкіх занятках.пратэстыняме

яс