Міністры краін ЕС дамовіліся ў Люксембургу аб квотах на лоўлю рыбы ў Балтыйскім моры ў 2020 годзе і аб кампенсацыях для рыбакоў.Ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора, дзе ловяць пераважна польскія рыбакі, у наступным годзе будзе забаронена лоўля трэсак. Будзе дазволеная лоўля іншых відаў рыбы. Таксама быў акрэслены перыяд абароны трэскі, які выкліча вялікія страты польскіх рыбакоў.
Вось чаму будуць выплачаныя кампенсацыі, – сказала Польскаму радыё намеснік міністра марской эканомікі і рачнога суднаходства Анна Москва.
- Абарона ўсходняй трэскі ўведзена ў перыяд з траўня да жніўня. Еўрапейская камісія абяцала шукаць фінансавыя інструменты, каб забяспечыць рыбакам кампенсацыі. На гэты момант, мы не ведаем, што гэта за інструменты, але у еўрапейскім бюджэце цяпер і ў будучыні на гэта знойдуцца сродкі. Еўракамісія абяцала з прыярытэтам ставіцца да праблемы польскіх рыбакоў. І мы будзем патрабаваць канкрэтных вырашэнняў.
А калі казаць пра абмежаванні на заходняй Балтыцы, то краіны ЕС адобрылі скарачэнне квот на лоўлю трэскі на 68%.
Узгодненыя таксама квоты селядца – у заходняй частцы Балтыйскага мора ўлоў будзе скарочаны на 71%, а у цэнтральнай частцы Балтыкі – на 10% у параўнанні з дзеючымі квотамі.
яс