За 10 месяцаў гэтага года ўкраінскі экспарт у ЭЗ павялічыўся на 6 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Польшча першая сярод краін ЕЗ, якім Украіна прадае свае тавары і сыравіну.
Продаж у Польшчу вырас на 2 працэнты ў параўнанні з мінулым годам і склаў 2 мільярды 800 мільёнаў долараў, гэта 6 працэнтаў усяго ўкраінскага экспарту.
У сваю чаргу імпарт з Польшчы дасягнуў 3 млрд. 400 млн долараў. Польшча апынулася ў тройцы асноўных атрымальнікаў украінскага экспарту, за Кітаем і крыху апярэджваючы Расію.
У перыяд са студзеня па канец кастрычніка 2019 года кошт экспарту ў Еўразвяз склаў больш за 17 мільярдаў долараў, што дае 41 працэнт усяго ўкраінскага экспарту.
У той жа час аб’ём украінскага імпарту з Кітая і Расіі прыблізна ўдвая перавышае экспарт украінскіх тавараў у гэтыя краіны.
У агульнай структуры ўкраінскага экспарту пераважаюць тавары расліннага паходжання – у асноўным збожжавыя і масла, а таксама металы.
У 2016 годзе Украіна ўвайшла ў зону свабоднага гандлю з Еўрапейскім Звязам.
яс