Беларуская Служба

Новы год са старымі праблемамі – прагнозы на 2020 год

31.12.2019 14:31
Пра найважнейшыя падзеі ў Беларусі расказвае палітолаг Павал Усаў.
Аўдыё
Павал Усаўradyjo.net

- 2020 год для Беларусі пройдзе пад сцягам інтэграцыі з РФ. 2019 год гэтае пытанне не вырашыў, а наадварот паявіліся новыя факты, звязаныя з дарожнай мапай. З’явілася г.зв. 31 мапа, якая гаворыць пра стварэнне наднацыянальных палітычных органаў, інкарпарацыю Беларусі ў межах Саюзнай дзяржавы. Пасля рэалізацыі гэтых мапаў Беларусь перастане існаваць як паўнавартасная дзяржава.

- На жнівень запланаваныя прэзідэнцкія выбары. Як і папярэднім разам, гэта будзе клаўнада. Перад Лукашэнкам будзе мэта, каб правесці кампанію найбольш лагодна, без выклікаў. Таму будуць зарэгістраваныя «шэрыя» кандыдаты. Жадаючых ад апазіцыі будзе шмат. Пытанне толькі ў тым, ці яны здолеюць сабраць 100 тысяч подпісаў.

- Адносіны з Захадам будуць як і ў 2019 годзе – найбольш пазітыўныя стасункі за ўсю гісторыю кіравання Беларуссю Лукашэнкам. Фармат гэтых адносін задавальняе абодва бакі.

- Відавочна, што ў 2020 годзе зменіцца Канстытуцыя. Яна будзе тычыцца змены фармату кіравання. Хутчэй за ўсё, будзе таксама звязана з механізмам перадачы ўлады. Не выключаю, што папраўкі будуць мець інстытуцыянальны характар. Будзе ўведзена пасада віцэ-прэзідэнта. Дапускаю, што можа быць пашыраны тэрмін прэзідэнцкага кіравання з 5 да 7 гадоў.

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка