Кошты паліва на заправачных у Польшчы ўпалі да нечакана нізкіх узроўняў. На пачатку студзеня дызельнае паліва каштавала ОН-5,20 злотых за адзін літр, Е-95 – 4,97 злотых, а Е-98- 5,30 злотых, так цяпер – кошт дызельнага вагаецца каля 4 злотых, а Е-95 каштуе менш, чым чатыры злотыя. Такія нізкія цэны былі ў Польшчы некалькі гадоў таму.
Цэны на заправачных звязаныя з коштамі нафты на сусветных біржах. Актуальны кошт аднае барэлі – каля $20.
Для Польскага радыё сітуацыю пракаментаваў Барташ Савіцкі з TMS Brokers.
- Настолькі нізкіх цэн не было з 2002 году. Гэта вынік нафтавай вайны, якую распачала Саудаўская Аравія ў час, калі свет змагаецца з каранавірусам, што дадаткова значна зніжае попыт на паліва. Да нізкіх цэн нам можна прывыкаць, паколькі пік паставак нафты яшчэ наперадзе, а запасы, якія цяпер будуць накоплены, будуць выкарыстоўвацца на працягу многіх месяцаў, а нават кварталаў году.
Чуюцца меркаванні, што кошт паліва яшчэ будзе паніжацца.
яс