Выстава «Вайна светаў», коміксы для моладзі, памятныя шыльды добраахвотнікаў польска-бальшавіцкай вайны – гэта самыя важныя ініцыятывы Інстытуту нацыянальнай памяці з нагоды 100-й гадавіны Варшаўскай бітвы.
Старшыня Інстытуту Яраслаў Шарэк казаў на прэс-канферэнцыі, што сваёй працай установа хоча нагадаць значэнне Варшаўскай бітвы для Польшчы і свету:
-100 гадоў таму разыгрывалася бітва за ўсё, за будучыню Еўропы. Гэта ў Польшчы, дзякуючы перамозе, была захаваная лацінская цывілізацыя, захаванае хрысціянства. Сёння праз 100 гадоў мы ўжо ведаем на колькі знішчальным быў камунізм. Што ён з сабой прыносіў.
Між іншым, ІНП падрыхтаваў выставу «Вайна сусветаў». Дырэктар Бюро нацыянальнай адукацыі варшаўскага ІНП Томаш Лабушэўскі патлумачыў, што выстава паказвае польска-бальшавіцкі канфлікт на розных узроўнях:
-Усім гледачам мы хацелі паказаць, што мы расказваем гісторыю не звычайнага канфлікту, які звычайна тычыўся захопу земляў, а гэта быў канфлікт цывілізацый. Першая частка выставы «Вайна цывілізацый» паказвае, як гэты канфлікт на ўзроўні культуры, палітыкі, свабоды, веравызнання выглядаў.
Чарговыя часткі выставы прысвечаныя: полю барацьбы Варшаўскай бітвы і эканамічным ды культурніцкім дасягненням 20-годдзя міжваеннай Польшчы.
ІНП падрыхтаваў таксама коміксы для дзяцей і моладзі, якія паказваюць польска-бальшавіцкую вайну і Варшаўскую бітву. Абодва коміксы можна чытаць і глядзець у інтэрнэце на канале Youtube, яны таксама выдадзеныя на англійскай і французскай мовах.
Для дзяцей таксама падрыхтаваныя тэматычныя пазлы, а для настаўнікаў – адукацыйныя папкі.
ав