-Добра, што Святлана Ціханоўская не знікла і робіць палітычныя заявы. Але гэтага недастаткова. Трэба, каб яна ўвесь час была ў інфармацыйнай сферы, бо недахоп каардынацыі і ясных сігналаў паралізуе ўсе альтэрнатыўныя сілы. За апошнія дні каардынацыйны савет не мог выпрацаваць павестку дня, стратэгію. Здавалася, што сітуацыя зайшла ў тупік. Хоць была сфармаваная рада з 35 чалавек, то, здаецца, гэта павінен быў быць калектыўны аўтарытэт. Разам з тым павінны былі быць выразна акрэсленыя сігналы, што рабіць далей, што рабіць працоўным, тым, хто выходзіць на вуліцы. Патрэбныя сігналы наменклатуры, сілавому апарату. Гэтага не хапае.
Лукашэнку ўдалося збіць хвалю пратэсту. Як толькі хваля гатоўнасці біцца, змагацца, бараніць свае інтарэсы пачала спадаць, то сістэма пачала паводзіць сябе інакш. А замест масавых арыштаў пачаліся кропкавыя затрыманні і рэпрэсіі таксама ў дачыненні да рэгіянальных актывістаў. Выглядае на тое, што калі ў бліжэйшы час, на працягу гэтага тыдня не будзе перамогі над сістэмай, калі на гэтым тыдні не прымусяць Лукашэнку сысці, то ён пераможа.
Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.
ав