Пачалося з абмеркавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Студэнты казалі аб іх фальсіфікацыі і гвалце на пратэстах у дачыненні да мірных грамадзян. На гэта Качанава заявіла, што факты фальсіфікацыі выбараў не ўстаноўлены.
Палітолаг Павал Усаў гаворыць, што прыезд Качанавай – гэта выключна імітацыя дыялогу, які ператварыўся ў палітыку пагрозаў.
- Яна агучыла ўсё, што апошнім часам казаў Лукашэнка. Што ніякага крызісу ў Беларусі няма, што ўсе працэсы адбываюцца згодна з законам, гвалту ў дачыненні да грамадзян няма. Гэта паказвае, што ўлада цалкам закрылася на патрабаванні, чаканні грамадства. Улада будзе гнуць сваю лінію, не зважаючы на пратэсты, на тое, што змянілася стаўленне да прадстаўнікоў улады, якая для большасці – крымінальная ўлада, дыялог з якой проста немагчымы. Качанава яшчэ раз паказала, што дыялог магчымы толькі па пастулатах, якія ўлада навязвае грамадству.
У далучаным гукавым файле таксама слухайце каментар аб уручэнні давярыцельных грамат апостальскім нунцыем беларускім уладам. Павал Усаў таксама адкажа на пытанне, на якім этапе беларускай рэвалюцыі мы знаходзімся.
слухайце аўдыё