Набліжаюцца 103-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Год таму ў выніку локдаўну беларусы Падляшша фактычна не змаглі адзначыць гэтага важнага юбілею. У гэтым годзе сітуацыя падобная, але ў Беластоку быў створаны Грамадскі Камітэт па святкаванні ўгодкаў БНР.
Урачыстасці – вядома ж – у абмежаванай форме, але ж адбудуцца.
Якім чынам беларусы ў Беластоку будуць адзначаць Дзень Волі – расказаў прадстаўнік Камітэта па святкаванні ўгодкаў БНР Зміцер Косцін.
Першае мерапрыемства ўжо ў нядзелю 21.03.2021
Гутарку запісаў Яраслаў Іванюк