У Маскве затрымалі беларускага аналітыка, літаратуразнаўцу Аляксандра Фядуту. Таксама ў Маскве схапілі і завезлі ў СІЗА КДБ беларускага адваката з ЗША Юрася Зянковіча.
Палітолаг Павал Усаў кажа, што тэрор, які вядуць беларускія ўлады, выходзіць за межы Беларусі.
-Затрыманні, выкраданні, арышты за мяжой – гэта практыка савецкіх камуністычных уладаў. Апошнія 20-ць гадоў мы гэта таксама назіраем у Расіі. Відавочна, гэтыя аперацыі адбываюцца сумесна з расійскім ФСБ, бо беларускія ўлады наўрад ці адважыліся дзейнічаць самастойна. Пры гэтым, на маю думку, ні Зянковіч, ні Фядута не ўяўлялі сур’ёзнай палітычнай небяспекі для рэжыму Лукашэнкі. Яны не былі задзейнічаны ні ў якіх палітычных праектах. Гэта, хутчэй, сімвалічныя фігуры на палітычнай прасторы Беларусі. Таму іх затрыманне сведчыць аб тым, што ўлады зачышчаюць прастору і намагаюцца выслаць сігналы больш актыўным беларусам за мяжой. Не толькі ў Расіі, але ва Украіне, Літве, Польшчы і іншых краінах. Хутчэй, гэта паказальная расправа для эмігрантаў. Доўгі час Расія была калідорам для выезду з Беларусі на Захад. Такім чынам улады прыкрываюць апошні шлях выезду. Думаю, нас чакае час пакушэння на прадстаўнікоў апазіцыі за мяжой. Гэта рабілі бальшавікі, гэта робіць Расія.
У далучаным гукавым файле каментар палітолага да затрымання Рыгора Кастусёва, а таксама спыненні супрацы нямецкай кампаніі г Гродна Азотам.
слухайце аўдыё