Магутная падтрымка для рынку працы ў выглядзе антыкрызісных і фінансавых шчытоў на суму звыш 200 мільярдаў злотых(амаль 44 мільярды еўра) прычынілася да захавання працоўных месцaў у Польшчы, падкрэсліла міністр Марлена Малёнг(Marlena Maląg).
Кіраўнік Міністэрства па справах сям’іі і сацыяльнай палітыкі нагадала, што на працягу ўсяго перыяду пандэміі Польшча лідзіруе сярод краін Еўрапейскага Саюза, калі гаворка ідзе пра самы нізкі ўзровень беспрацоўя.
- Узровень беспрацоўя, пра які кажа Еўрастат – найніжэйшы ў Еўропе. У сваю чаргу ўзровень, пра які паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне – ніжэйшы на 0,1% у параўнанні з папярэднім месяцам і складае 6,4%. Гэта сведчыць таксама пра эфектыўнасць урадавай падтрымкі.
Міністр выказала ўпэўненасць, што гэтая добрая сітуацыя на рынку працы дазволіць Польшчы хутка аднавіцца пасля пандэміi.
аз