Беларуская Служба

90 працэнтаў хворых на ныркі не ведаюць пра сваю хваробу

16.03.2023 15:15
У Польшчы 4,5 млн чалавек пакутуюць ад хваробы нырак.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneNatali_ Mis/Shutterstock

Паводле ацэнак, чатыры з паловай мільёны чалавек у Польшчы пакутуюць ад хваробы нырак. 90 працэнтаў з іх не ведаюць пра сваю хваробу. Між тым 95 працэнтаў хворых заўчасна паміраюць ад хранічнай хваробы нырак.

Нефролаг, дырэктар Цэнтра паслядыпломнай медыцынскай адукацыі прафесар Рышард Гелерт (Ryszard Gellert) падкрэсліў, што хранічная хвароба нырак лёгка паддаецца лячэнню пры ўмове ранняга выяўлення:

- Я хачу сказаць, што дыягназ хранічнай хваробы нырак гэта не ёсць смяротны прысуд. Гэта лечаць. Аднак для таго, каб пачаць лячэнне, спачатку неабходна зрабіць дыягназ. З гэтай хваробай нават на дыялізе можна жыць многа гадоў, можна зрабіць перасадку нырак – гэта ў крайнім выпадку. Але на многа лепш – рана выявіць хваробу і зрабіць нейкія крокі дзеля яе лячэння.

«Праблемы з ныркамі выяўляюць па аналізах крыві і, перш за ўсё, мачы», – адзначыў прафесар:

- Асноўны аналіз мачы – адзін. Потым, калі вынік няправільны, тады шукаем альбуміны ў мачы, інакш ACR – гэта адмысловыя аналізы, якія ў такім выпадку неабходна зрабіць.

Нялечаная хранічная хвароба нырак прыводзіць да канчатковай стадыі нырачнай недастатковасці, якая патрабуе дыялізу. Гэта працэс, неабходны для асноўнай фільтрацыі крыві, калі ныркі больш не могуць эфектыўна выконваць гэтую функцыю.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка