Беларуская Служба

25-26 лістапада па ўсёй Польшчы «Рух» плануе мерапрыемствы да 103-й гадавіны Слуцкага паўстання

23.11.2023 15:12
Акцыі «Руху» 25-26 лістапада пройдуць у Варшаве, Познані, Шчэціне, Беластоку, а таксама ў іншых краінах.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Рух

25 лістапада грамадская арганізацыя «Рух» прапануе далучыцца ў Варшаве да гульні ў страйкбол — такім чынам будзе адзначана 103-я гадавіна антыбальшавіцкага Слуцкага паўстання, якое было арганізавана ў 1920 г. з польскай дапамогай і ў імя Беларускай Народнай Рэспублікі. Аналагічныя акцыі 25-26  лістапада пройдуць і ў іншых гарадах Польшчы — Познані, Шчэціне, Беластоку, а таксама ў іншых краінах. У снежні будуць і іншыя мерапрыемствы, за якімі зручней за ўсё сачыць у сацсетках «Тэлеграм» і «Інстаграм» — у акаўнтах арганізацыі «Рух».

Арганізацыя «Рух» аб’ядноўвае беларускіх патрыётаў не толькі ў Польшчы, але і ў іншых краінах Еўропы і свету. Яе задачай з’яўляецца не толькі згуртаванне суайчыннікаў, але і пошук розных форм супрацоўніцтва з іншымі народамі, у першую чаргу з мэтай супрацьстаяння расійскаму імперыялізму. Разам з тым, члены «Руху» дбаюць аб захаванні беларускай гісторыка-культурнай спадчыны: могілак, іншых памятных мясцін.

Праводзяцца таксама памятныя вечары ў гонар вядомых беларусаў і значных падзей мінулага. Сярод апошніх — у гонар Вацлава Ластоўскага, плануецца мерапрыемства ў памяць пра Максіма Багдановіча (суарганізатар — Музей вольнай Беларусі).

У арганізацыі «Рух» бачаць будучыню Беларусі ў саюзе з суседнімі народамі былой Рэчы Паспалітай, у сувязі з чым актыўна супрацоўнічаюць з палякамі, украінцамі, літоўцамі і інш.

Міхал, кіраўнік «Руху»:11 лістапада, у Дзень незалежнасці Польшчы, на Маршы Незалежнасці ў Варшаве ішла калона беларусаў, арганізаваная «Рухам». Але там мы былі не адны, а разам з палякамі, а таксама з украінцамі, літоўцамі, латышамі, эстонцамі і інш. Такім чынам беларусы Польшчы падтрымалі палякаў у іх нацыянальнае свята.

Цяпер і ў Польшчы, і ў іншых краінах існуе многа беларускіх арганізацый. «Рух» спрабуе заняць сваю нішу, але не адцягваючы членаў іншых структур, а прыцягваючы тых сярод дыяспары, хто пакуль не знайшоў сябе ў грамадскай дзейнасці, але не хацеў бы сядзець склаўшы рукі.

Кіраўнік «Руху»: — Наша арганізацыя пераважна маладзёжная, таму і вельмі актыўная. За апошні год, што мы існуём, мы правялі больш за сто мерапрыемстваў. 

Мы арганізуем дабрачынныя акцыі, збіраем грошы для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. 

Частка нашых актывістаў трэніруецца, гуртуецца ў вайскова-спартыўныя структуры, такім чынам рыхтуючыся да вызвалення Беларусі, калі для гэтага складуцца адпаведныя ўмовы. Нацыянальна-вызваленчая барацьба можа мець розныя формы, і трэба быць да заўсёды гатовым да розных сітуацый.

У дзейнасці арганізацыі «Рух» яе кіраўнік бачыць не толькі аб'яднаўчы патэнцыял для беларусаў за мяжою Беларусі, але і адну з форм папулярызацыі ведаў пра сітуацыю ў Беларусі.

Кіраўнік «Руху»:Мы, калі супрацоўнічаем з прадстаўнікамі іншых краін, інфармуем іх пра тое, што адбываецца. Што Беларусь акупіравана, што ў краіне знішчаецца ўсё беларускае. Мы таксама тлумачым, што Лукашэнка з'яўляецца саюзнікам Пуціна, а беларусы змагаюцца супраць расійскага імперыялізму, ваююць ва Украіне.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Выпускнік Варшаўскага ўніверсітэта: Вывучэнне балцкіх моў — ключ да беларускай тутэйшай культуры

22.09.2023 13:01
22 верасня ў Літве і Латвіі адзначаецца Дзень адзінства балтаў, да якіх належаць і продкі беларусаў.

Даследаванне: 45% беларускіх эмігрантаў у Польшчы не збіраюцца вяртацца ў Беларусь

05.10.2023 15:28
Дырэктар Цэнтра дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага палітолаг Эрнэст Выцішкевіч каменціруе вынікі даследавання аб беларусах у Польшчы.

Польскі фонд Spotkania рыхтуе праекты для беларускай моладзі

26.10.2023 20:37
Яанна Гэтка, Марыёля Карыцкая і Галына Лыла заснавалі фонд Spotkania для польска-беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва.