Беларуская Служба

Прамысловая вытворчасць і рознічны продаж у Польшчы расчаравалі эканамістаў

23.01.2024 13:01
Спад вытворчасці ў снежні быў зафіксаваны ў большасці галін прамысловасці, падкрэсліваюць эксперты.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прамысловая вытворчасць у снежні знізілася на 3,9 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, пра гэта сведчаць апошнія дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення. Спад вытворчасці ў снежні зафіксаваны ў большасці галін прамысловасці – у 23 з 34, нагадвае Марцін Ключнік(Marcin Klucznik) з Польскага эканамічнага інстытута:

- З пункту гледжання эканамічнай сітуацыі вырашальнае значэнне маюць вынікі ў прамысловай перапрацоўцы, а яны ў снежні не да канца задавальнялі. У гэтай галіне фіксавалася падзенне на 5,6 працэнта ў параўнанні з мінулым годам. Дзеля параўнання ў лістападзе згаданае падзенне складала толькі 1,5 працэнта. На падставе дадзеных у бліжэйшых месяцах можна спадзявацца паляпшэння сітуацыі. Галоўным рухавіком павінен стаць унутраны попыт, выкліканы хуткім ростам заробкаў.

Эканамістаў расчараваў таксама рознічны продаж, які ў супастаўных цэнах у снежні знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 2,3 працэнта.

Марыюш Зялёнка(Mariusz Zielonka) з Канфедэрацыі Lewiatan падкрэсліў, што рынак чакаў станоўчых вынікаў, у тым ліку ў сувязі са святамі:

- Прагнозы амаль усіх аналітычных цэнтраў і эканамістаў паказвалі на рост рознічнага продажу ў снежні. Між тым, згаданы паказчык знізіўся на мінус 2,3 працэнта.

Марыюш Зялонка лічыць, што палякам застаецца ўсё менш грошай у кішэні, таму, паводле яго, у бліжэйшым часе цяжка спадзявацца росту спажывання.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Упершыню пасля 1989 года сярэдні заробак у Польшчы перавысіў 8 000 злотых

23.01.2024 11:30
Паводле экспертаў, выклікам для рынку працы ў 2024 годзе будзе недахоп адпаведна кваліфікаваных кадраў.