Цыгарэтны дым шкодзіць не толькі людзям, але і раслінам — сведчаць сумесныя даследаванні навукоўцаў з варшаўскай Вышэйшай школы сельскай гаспадаркі (SGGW) і кракаўскага Ягелонскага ўнівeрсітэта.
Гэта быў першы эксперымент такога тыпу ў свеце. Раней ніхто не даследаваў уздзеянне цыгарэтнага дыму на фізіялагічныя працэсы раслін. Даследчыкі засяродзіліся на двух відах — фасолі і каноплях.
Даследчыкі вызначылі, што курэнне цыгарэт, кожнага тыпу — традыцыйных, электронных ці награвальнікаў тытуню — негатыўна ўплывае на здароўе раслін. Дым шкодзіць раслінам, парушаючы ключавыя фізіялагічныя працэсы, у прыватнасці фотасінтэз.
IAR/яс