Беларуская Служба

Палякі ўсё менш увагі надаюць сацыяльнай і экалагічнай дзейнасці ў бізнесе

06.12.2024 07:01
Яшчэ некалькі гадоў таму больш за палову палякаў звярталі ўвагу на тое, як набытыя тавары ўплываюць на грамадства і экалогію.
 .
Ілюстрацыйны здымак.ejaugsburg/pixabay.com/CC0

Аднак сёння гэты ўзровень значна ніжэйшы. Паводле даследавання, праведзенага Havas Media Network Poland, колькасць людзей, якія надаюць гэтаму значэнне, знізілася з 56% у 2017 годзе да 41% у 2024 годзе.

Анна Астроўска з Havas Media тлумачыць, што гэты спад звязаны з тым, што грамадства яшчэ не цалкам вярнулася да перыяду да пандэміі. Яна дадае, што цяпер палякі больш звяртаюць увагу на цэны на прадукцыю:

- Людзі яшчэ не вярнуліся да стану да эпідэміі каранавіруса. Скончылася пандэмія, пачалася вайна ва Украіне, пачала расці інфляцыя, зменшылася пакупніцкая здольнасць. Таму нам цяжка засяроджвацца на аспектах, якія не тычацца цаны.

Анна Астроўска, аднак, падкрэслівае, што 41% — гэта яшчэ высокі вынік, які ў наступныя гады павінен павялічвацца. Акрамя таго, расце цікавасць да ведаў аб кампаніях, якія вырабляюць прадукты, якія спажывец купляе. Калі ў 2023 годзе было 55%, то сёлета на 5% больш:

- Гэта пазітыўны рост. Ніхто не хоча купляць тавары фірм, якія негатыўна ўплываюць на навакольнае асяроддзе. Тым больш, што пра навакольнае асяроддзе апошнімі гадамі мы гаворым вельмі шмат. Добра, што на гэта аспект робіцца націск.

Гэты аспект асабліва важны, таму што многія палякі надалей на падставе гэтага вырашаюць, купляць дадзены тавар ці не.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце