Слухайце далучаны файл
Фотаальбом «Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году» падрыхтавала беларускае выдавецтва «Скарына» ў Лондане. Ён змяшчае каля 300 рэдкіх фотаздымкаў, зробленых падчас этнаграфічнай экспедыцыі на Мазыршчыну і Случчыну.
У Падляшскім музеі народнай культуры адбылася прэзентацыя фотаальбома.
— Гэта ўнікальныя здымкі. Мы сутыкаемся з такой перашкодай, што калі даследуем даўнія часы, у нас не хапае іканаграфіі. Шчасце ў тым, што ў Беларусі гэты перыяд быў багаты экспедыцыямі і паўставалі вялікія і вельмі каштоўныя калекцыі. У цяперашні час гэта для нас багатая крыніца для даследавання і дакументацыі, — адзначыў этнограф Падляшскага музея Войцех Кавальчук.
Сустрэчу падрыхтаваў Цэнтр беларускай культуры.
Фота: Марэк Заброцкі