Канец года традыцыйна з'яўляецца часам для роздуму і падвядзення вынікаў. 2025 год прынёс Польшчу шмат новых магчымасцяў і захапляльных падзей. Сёлета ў Польшчы адзначалі 1000-годдзе каранацыі першых каралёў Польшчы, 80-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны, 45-годдзе заснавання «Салідарнасці», і 20-годдзе смерці Яна Паўла II. Усё гэта знакавыя даты, аднак не яны сталі найважнейшай падзеяй 2025 года.
Эксперты ды аглядальнікі адзначаюць, што найважнейшай падзеяй сталі прэзідэнцкія выбары. Год таму, пасля няўдалага старту выбарчай кампаніі на кракаўскай арэне «Сокал», мала хто верыў у перамогу Караля Наўроцкага на прэзідэнцкіх выбарах. Нават на пачатку вясны 2025 выказваліся здагадкі пра магчымасць нечаканага выхаду ў другі тура Славамірам Менцэнам, а не кандыдата ад партыі «Права і справядлівасць» (PiS). Аднак у другім туры кандыдат PiS перамог. Каментатар Польскага радыё Рэната Грохал не сумняваецца, што 2025 год належаў Каралю Наўроцкаму.
— Абсалютна нікому невядомы чалавек, чалавек з ніадкуль, цягам 6 гадоў стаў адной з ключавых постацяў грамадскага і палітычнага жыцця ў Польшчы. Кіраўнік Музею Другой Сусветнай вайны, старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці і прэзідэнт краіны. Спачатку, калі ён выступаў на арэне «Сокал» ніхто не верыў у яго перамогу. Наўроцкі хутчэй вучыцца ў параўнанні з Анджэем Дудам, і хутка навучыўся выступаць і прамаўляць. Пакуль не вельмі выходзіць яму палітыка, але ён спрабуе і тут гуляць.
«У нас у Прэзідэнцкім палацы была асадка, а цяпер экскаватар», – так падсумавалі падыход Наўроцкага галоўныя рэдактары парталу «Onet». Ідзецца пра тое, што ў адрозненні ад папярэдніка, які падпісваў усе законы, цяперашні імкнецца перакапаць палітычную сцэну з правага боку і стаць на чале новых правых сіл.
Іншым пераможцам 2025-га году называюць лідара руху «Канфедэрацыя» Славаміра Менцэна. Аглядальнік Яцэк Чарнэцкі лічыць, што гэты чалавек дасягнуў палітычнага поспеху ў 2025 годзе.
— Яго паводзіны падчас выбарчай кампаніі дало яму прырост падтрымкі ды ўмацавала пазіцыю «Канфедэрацыі». Пасля выбараў ён не згубіў папулярнасць, якая нават вырасла. Эксперты кажуць, што падчас наступных выбараў менавіта гэты рух будзе мець вырашальнае значэнне. Партыя PiS аслабне, а «Канфедэрацыі» узмацніцца так, што яны будуць выбіраць сабе кааліцыянтаў, а не наадварот.
Рох Кавальскі згодны з меркаваннем Яцэка Чарнецкага. Аднак аглядальнік адзначае, што гэтую ацэнку можна распаўсюдзіць на ўсю «Канфедэрацыю».
— Колам «Канфедэрацыі» удалося павялічыць свой уплыў на польскую палітыку. Дзеячы PiS і ўрадавай кааліцыі былі вымушаныя дапасоўваць сваю пазіцыю пад пастулаты «Канфедэрацыі». Усе пачалі скакаць пад музыку Гжэгажа Браўна.
Найбольш за бягучы год пацярпела цяперашняя кіроўная кааліцыя. Параза на прэзідэнцкіх выбарах ліберальнага кандыдата Рафала Тшаскоўскага разваліўся ўвесь урадавы план: правесці змены ў сістэме правасуддзя, лібералізаваць заканадаўства аб абортах і рэалізаваць і цэлы шэраг іншых абяцанняў. У выніку ў снежаньскім апытанні Даследчага інстытуту Pollster па замове «Super Express» 53% палякаў выказалі перакананне, што PiS вернецца да ўлады пасля наступных выбараў.
Да наступных выбараў яшчэ 2 года і цяперашняму ўраду сёлета давялося шмат займацца пытаннямі бяспекі. Упершыню ў небе над Польшчай меў месца ваенны інцыдэнт. У верасні адбылося парушэнне паветранай прасторы расійскімі беспілотнікамі, у выніку чаго польскім вайскоўцаў давялося прымяніць зброю, запрасіць дапамогі ў НАТА ды актывізаваць мадэрнізацыю Войска Польскага. 2025 год можна апісаць некалькімі словамі: інвестыцыі, развіццё і паскарэнне. Менавіта так намеснік міністра дзяржаўнай маёмасці Конрад Галота падсумаваў 2025 год у інтэрвʼю Польскаму радыё.
— Мы пачалі яшчэ летась інвеставаць у большасць кампаній. Мы засяродзіліся на тым, каб павялічыць выпуск прадукцыі. Сёння мы імкнемся так гаспадарыць, каб не змушаць войска шукаць альтэрнатывы ў іншым месцы. Мы робім добрую тэхніку і салідную па якасці, што ў войска няма патрэбы шукаць альтэрнатыву.
Намеснік міністра прывёў прыклады інвестыцый, у тым ліку разбудова фабрык боепрыпасаў і аднаўленне вытворчасці танкаў. На гэтыя мэты было выдзелена амаль 2,5 мільярда злотых са спецыяльнай урадавай праграмы.
— У першую чаргу былі інвестыцыі ў выраб прадукцыі, у запуск новых канвеерных ліній. Мы запусцілі канвеер па вырабу танкаў, баявых машын пяхоты і БТР-аў. Гэта быў год, які дазволіць павялічыць маштабы вырабу тэхнікі ў 2026-м годзе.
2025-ы стаў паспяховым годам для інвестараў у Польшчы. Сёлета выстралілі каштоўныя металы і польскія акцыі. Акцыі польскіх фірмаў сталі абсалютным хітом, завяршыўшы 2025 з новым гістарычным максімумам у 115 500 пунктаў, што азначае ашаламляльны прырост на 45,2% у гэтым годзе. Найлепшыя вынікі паказалі дзяржаўныя кампаніі: KGHM (+127%) і Orlen (+112%), а таксама mBank (+93%), у той час як CCC паказала найгоршыя вынікі (-34%).
Юры Ліхтаровім