Беларуская Служба

У Польшчы адмененыя заняткі ў сотнях школ праз галалёд

27.01.2026 16:33
Прычынай стала моцная галалёдзіца і складаная сітуацыя на дарогах, праз што многія вучні не змаглі бяспечна дабрацца да школ.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Artur Reszko

Сапраўдныя зімовыя ўмовы паралізавалі працу школ у некалькіх рэгіёнах Польшчы. Як паведамляе Міністэрства адукацыі, каля 600 навучальных устаноў у чатырох ваяводствах — Куяўска-Паморскім, Любускім, Вялікапольскім і Заходнепаморскім — вымушаныя былі прыпыніць вочныя заняткі або перайсці на дыстанцыйнае навучанне.

Прычынай стала моцная галалёдзіца і складаная сітуацыя на дарогах, праз што многія вучні не змаглі бяспечна дабрацца да школ. Асабліва складаная сітуацыя назіралася ў Вялікапольшчы, дзе заняткі не адбыліся ў 245 школах. Частка ўстаноў адмяніла ўвесь навучальны дзень, іншыя — толькі першыя ўрокі.

Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі выдаў папярэджанні I і II ступені для паўночна-ўсходніх рэгіёнаў Польшчы з-за абледзянення дарог, ападкаў і густых туманаў.

iar/эж