У Польшчы плануюць выкарыстаць штучны інтэлект для абароны пакупнікоў у інтэрнэце. Упраўленне па абароне канкурэнцыі і правоў спажыўцоў (UOKiK) працуе над выкарыстаннем сучасных тэхналогій для абароны ад «пастак», якія расстаўляюць прадаўцы ў інтэрнэце.
У гонцы за грашыма кліентаў некаторыя інтэрнэт-прадаўцы звяртаюцца да нядобрасумленнай тактыкі. Частка вэб-сайтаў або праграмаў спраектаваныя такім чынам, каб аказваць ціск на кліентаў і прымусіць іх рабіць хуткія, неабдуманыя пакупкі, кажа прадстаўнік Упраўлення Барташ Клімчук (Bartosz Klimczuk):
— Гэта ўключае, напрыклад, аўтаматычнае дадаванне тавараў у кошык і адбываецца такім чынам, што спажывец спачатку або і цалкам гэта заўважае.
Іншы прыклад — аўтаматычны выбар дадатковых платных паслуг, ад якіх спажывец вымушаны кожны раз адмыслова адмаўляцца.
Упраўленне па абароне канкурэнцыі і правоў спажыўцоў правяло ўжо першыя выпрабаванні новага інструмента, які выкарыстоўвае штучны інтэлект для абароны кліентаў у сеціве. Рашэнне будзе далей распрацоўвацца.
IAR/аз