Беларуская Служба

Украіна накіроўвае ваенных экспертаў на Блізкі Усход

18.03.2026 15:33
Ужо 201 украінскі спецыяліст знаходзіцца ў рэгіёне, яшчэ 34 гатовыя да разгортвання.
Беспілотнік "Шахед"Anelo/Shutterstock

Кіеў накіраваў больш за 200 ваенных экспертаў на Блізкі Усход для дапамогі ў супрацьдзеянні атакам іранскіх беспілотнікаў. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас выступлення ў парламенце Вялікабрытаніі 17 сакавіка.

Паводле яго, ужо 201 украінскі спецыяліст знаходзіцца ў рэгіёне, яшчэ 34 гатовыя да разгортвання. Украінскія эксперты маюць досвед барацьбы з іранскімі дронамі тыпу Shahed, якімі Расія рэгулярна наносіць удары па Украіне. Украінскія каманды ўжо прыбылі ў ААЭ, Катар і Саудаўскую Аравію, а таксама накіроўваюцца ў Кувейт.

Рашэнне прынятае па просьбе партнёраў, у тым ліку ЗША. Украінскі лідар  падкрэсліў, што Кіеў не жадае распаўсюджвання «іранскага тэрору» ў рэгіёне. Палітык таксама папярэдзіў пра пагрозу супрацоўніцтва Расіі і Ірана, назваўшы іх «рэжымамі-братамі па нянавісці».

iar/pap/ez