Беларуская Служба

Прэм’ер-міністр Украіны: Абарончы патэнцыял краіны расце і становіцца асновай будучай адбудовы

27.04.2026 15:33
Юлія Свірыдэнка таксама падзякавала Польшчы за падтрымку.
.
.PAP/EPA/HANNIBAL HANSCHKE

Абарончыя магчымасці Украіны імкліва ўзрастаюць і ўжо з’яўляюцца ключавым элементам плана пасляваеннай адбудовы краіны. Пра гэта заявіла прэм’ерка Украіны Юлія Свірыдэнка падчас канферэнцыі  «Road to URC – Security and Defence Dimension» у Жэшаве, у якой таксама ўдзельнічаў кіраўнік польскага ўрада Дональд Туск.

Юлія Свірідэнка падкрэсліла, што з пачатку расійскага ўварвання ўкраінскі абарончы сектар прайшоў глыбокую трансфармацыю.

— Мы былі краінай, якая з першых дзён расійскай агрэсіі атрымлівала дапамогу, а цяпер самі здольныя забяспечваць найноўшыя рашэнні ў сферы абароны. Сёння ад ідэі тэхналагічнай інавацыі да яе ўкаранення на полі бою праходзіць усяго тры месяцы. Нашы сістэмы змяняюць характар гэтай вайны — мы можам знішчаць танкі, ваенную тэхніку, дроны і складаныя сістэмы коштам у мільёны долараў, — заявіла ўкраінская палітык. 

Юлія Свірыдэнка таксама падзякавала Польшчы за падтрымку. Канферэнцыя ў Жэшаве стала этапам падрыхтоўкі да міжнароднага форуму па адбудове Украіны, які пройдзе ў чэрвені ў Гданьску.

iar/эж