Цэны на паліва ў Польшчы могуць знізіцца ўжо на наступным тыдні амаль на адзін злоты за літр. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Польшчы Анджэй Даманьскі пасля падпісання прэзідэнтам Каралям Наўроцкім закона аб падатку на звышпрыбыткі паліўных канцэрнаў.
«Спачатку закон павінен быць апублікаваны. Менавіта таму ён быў такім важным. Пасля гэтага можна будзе выдаць спецыяльную пастанову, на падставе якой мы знізім акцызу. Знізіцца таксама ПДВ на паліва. Цэны на паліва, нягледзячы на цалкам незразумелы супраціў прэзідэнта Наўроцкага, які працягваўся шмат тыдняў, на наступным тыдні будуць ніжэйшыя», — заявіў Даманьскі.
Паводле папярэдняй ацэнкі міністра, паліва можа патаннець прыкладна на адзін злоты за літр, аднак дакладныя разлікі яшчэ рыхтуюцца. Сярэдняя цана бензіну 95 у Польшчы 2 кастрычніка 2026 складала каля 8,19 злотага (1,87 еўра) за літр.
Закон прадугледжвае паступленне ў бюджэт больш як 4 млрд злотых (910 млн еўра) ад звышпрыбыткаў паліўных кампаній. Урад Польшчы плануе накіраваць гэтыя сродкі на праграму зніжэння цэн на паліва.
iar/эж