Беларуская Служба

Мінулы год аказаўся рэкордным для марскіх партоў у Польшчы

21.01.2020 17:13
Перагрузка тавараў у 2019 годзе склала больш за 108 мільёнаў тон.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/echosystem

Гэта павелічэнне больш чым на 2% танажу ў параўнанні з папярэднім годам.

Міністэрства марской эканомікі і ўнутранага суднаходства адзначае, што мяжа ў сто мільёнаў тон перавалкі была перавышана другі раз у гісторыі.

Найбольшае, больш за 6% павелічэнне танажу грузаў было зафіксавана ў порце Гданьск. Порт Гдыня таксама палепшыў свае вынікі больш чым на 2 адсоткі. Порт Шчэцін-Свінауйсьце зафіксаваў зніжэнне амаль на 3 працэнты.

Міністэрства марской эканомікі і ўнутранага суднаходства абвясціла пра далейшыя інвестыцыі ў пашырэнне партоў, каб яны маглі атрымаць яшчэ больш грузаў.

 - Мы плануем маштабныя інвестыцыі, між іншым, будаўніцтва глыбакаводнага тэрмінала ў Свінауйсьце, Вонкавага порту ў Гдыні, а таксама Цэнтральнага порту ў Гданьску. Інвестыцыі заключаюцца ў забеспячэнні росту перагрузачнай магутнасці польскіх марскіх партоў на бліжэйшыя гады, - сказаў намеснік міністра марской эканомікі і ўнутранага суднаходства Гжэгаж Віткоўскі.

Будаўніцтва цэнтральнага порта ў Гданьску будзе каштаваць каля 12 мільярдаў злотых. Кошт будаўніцтва Вонкавага порта ў Гдыні складзе ад 4 да 5 мільярдаў злотых, а выдаткі на тэрмінал у Свінауйсьце – каля 2,5 мільярда злотых.

Міністэрства падкрэслівае, што разам з павелічэннем перагрузкі ў партах, таксама павялічваецца прыбытак польскага бюджэту. У 2018 годзе кіраўніцтва марскіх партоў у Польшчы заплаціла ў дзяржаўны бюджэт больш за 40 млрд злотых падаткаў – ПДВ, акцызаў і мытных пошлін.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі